Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суды над затрыманымі актывістамі Задзіночаньня беларускіх студэнтаў перанесеныя


Альгерд Невяроўскі, Менск У судзе Маскоўскага раёну Менску 17 верасьня павінны былі разглядацца справы трох затрыманых удзельнікаў акцыі “Шэсьце бяздомных студэнтаў”. Аднак працэсы былі перанесеныя на 28 верасьня, бо затрыманыя Юры Сідун і Сяржук Семянюк запатрабавалі ўдзелу ў разглядзе справы адвакатаў. Трэці затрыманы АлесьВасілеўскі ў суд не зьявіўся.

Удзельнікаў акцыі, якая адбылася ў цэнтры Менску 16 верасьня, абвінавачваюць у супраціўленьні работнікам міліцыі. Ім пагражае штраф альбо адміністрацыйны арышт.

Удзельнікі шэсьця, што пачалося каля Чыгуначнага вакзалу і было спыненае міліцыяй каля Белдзяржунівэрсытэту, патрабавалі ад уладаў забясьпечыць студэнтаў беларускіх ВНУ месцамі ў інтэрнатах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG