Міхал Стэльмак, Менскі раён Некалькі тыдняў таму Менскі гарвыканкам перайменаваў вуліцы шэрагу былых вёсак і мястэчак, што рашэньнем уладаў былі далучаныя да Менску. Новыя назвы вуліцаў зьявіліся ў Зацані, Цне, Цнянцы, Навінках, Масюкоўшчыне, Ржаўцы, Кунцаўшчыне, Ждановічах.