Квасоўка — гэта непадалёк ад Горадні. У час прыезду прэзыдэнта былі прынятыя незвычайныя для вяскоўцаў меры бясьпекі. Спынілі маршрутны аўтобус каля вёскі, зачынілі на некалькі гадзінаў краму, у сялянаў правяралі торбы. Хадзілі людзі зь мінашукальнікамі. Прэзыдэнт прыяжджаў у Квасоўку даўней, але такога тады не было.
Наконт жанчыны, якая прасіла Лукашэнку застацца на трэці тэрмін, ніхто ня мог сказаць нічога пэўнага. У Квасоўцы лічаць, што яе выступ быў, напэўна, падрыхтаваны. Але давайце паслухаем саміх жыхароў вёскі. Перш – дзяўчыну, якая была на сустрэчы з Лукашэнкам:
(Дзяўчына: ) “Можа, пэнсіянэрам гэта і добра, можа ён ім грошы дае. Але згадзіцеся: моладзі, малым дзецям ён нічога не дапамагае. Не, я супраць, моладзь галасуе супраць, а пэнсіянэры – за”.
(Другая дзяўчына: ) “Маладыя супраць, каб ён заставаўся на трэці тэрмін. Мой бацька вельмі супраць яго”.
(Трэцяя дзяўчына: ) “Не, ня хочуць маладыя. А то ўжо занадта ідэалёгія стала правільная. Такога раней не было. У нас свабода слова. А то, што бабкам пэнсію падвысілі і яны рады яго і на тры тэрміны, і на чатыры, і на колькі заўгодна пакінуць”.
(Малады спадар: ) “Я ўстрымліваюся ад адказу. Я ня ўпэўнены, што я “за”, ёсьць свае нюансы – за і супраць”.
(Спадарыня: ) “Я ня супраць, каб ён яшчэ застаўся”.
(Ейны сын: ) “За пэнсіі нам падабаецца, выплочваюць бабулі пастаянна, рэгулярна”.
(Пажылы спадар: ) “Не, ніколі ў жыцьці. Нічога добрага ён не зрабіў для простых людзей. Гэта ня мае сэнсу. Прабыў два тэрміну, а толкам нічога добрага не зрабіў”.
(Другі пажылы спадар: ) “Мы калгасьнікі, мы ў палітыку ня ўмешваемся, нам няма калі гэтым займацца. Канешне, канстытуцыя ёсьць канстытуцыя, трэба выконваць: для каго яна, гэтая канстытуцыя, напісана?”
(Пэнсіянэрка: ) “Нашая думка, як старых людзей: павінен застацца Лукашэнка”.
(Спадарыня: ) “Я ў прынцыпе ня супраць, таму што заробак зьмяніўся, мне здаецца... Я на яго і ісьці глядзець не хацела”.
(Карэспандэнт: ) “Ну, але хадзілі?”
(Спадарыня: ) “Хадзіла, таму што прымусілі. Ну што, гаварыць умее, з-за языка ён і прэзыдэнт”.