Калі колькасьць ракавых захворваньняў павялічваецца апошнія 30 год – справа, выходзіць, ня толькі ў Чарнобылі. Хварэюць людзі па ўсёй краіне, нейкай геаграфічнай залежнасьці не прасочваецца. Укладальнікі анкалягічнага атлясу цьвердзяць, што ЧАЭС павялічыла толькі колькасьць раку шчытападобнай залозы. А вось рост астатніх відаў хваробы некаторыя ўкладальнікі атлясу тлумачаць урбанізацыяй краіны.
Атляс удае сабой зборнік інфармацыі аб геаграфічнай і сацыяльнай лякалізацыі анкалягічных паталёгіяў. Гэтак, на рак хварэюць найчасьцей гарадзкія жыхары й пажылыя людзі, а таксама прадстаўнікі стрэсавых прафэсіяў. Найбольш хуткімі тэмпамі ў мужчын расьце захворвальнасьць ракам лёгкіх і прастаты, у жанчын – ракам малочнай залозы. Людзі абовух палоў сталі часьцей хварэць на рак скуры й страўніка. Галоўная выснова: Беларусь павінна рыхтавацца да росту захворвальнасьці й сьмяротнасьці ад раку.
Але ці ёсьць нейкае выйсьце з сытуацыі, на думку спэцыялістаў? Тут ёсьць розныя меркаваньні. Юры Аверкін, адзін з аўтараў атлясу, загадчык аддзелу эпідэміялёгіі раку НДІ анкалёгіі, кажа, што атляс неабходны для навуковай і практычнай работы з анказахворваньнямі, але прарыву ў лячэньні раку не прадбачыцца.
(Аверкін: ) “Застой у гэтым ня толькі ў нас, але і ва ўсім сьвеце. Відавочна, што тыя мэтодыкі дасьледаваньня, якімі мы карыстаемся, не даюць прарыву. Ракам хварэе ўсё жывое на зямлі. Я лічу, гэтая хвароба нясе нейкую біялягічную нагрузку. Ня можа такое распаўсюджаная зьява быць бессэнсоўнай”.
Сярод мэдыкаў нават існуе думка, што рак – асобная форма жыцьця, якая выконвае пэўную функцыю ў жывой прыродзе. З гэтай бясстраснай тэорыяй, аднак, цяжка пагадзіцца хворым.
А вось кандыдатка мэдычных навук, мамоляг-гінэколяг Натальля Путырская, якая шмат год займаецца практычным лекаваньнем і прафіляктыкай раку, лічыць, што папярэдзіць рак можна гамэапатыяй.
(Путырская: ) “Гэта хвароба цывілізацыі, як і стрэс – хвароба цывілізацыі. Рэкамэндую прыём гамэапатычных прэпаратаў у якасьці прафіляктычных сродкаў, асабліва пасьля стрэсу, зьмены клімату, хваробы, працяглага прыёму антыбіётыкаў і хіміяпрэпаратаў”.
Гэта што тычыцца прафіляктыкі. А лячэньне прапануецца старое – хіміятэрапія, апэрацыя. На думку анколягаў, альтэрнатыўная мэдыцына рак усё-ткі ня лечыць. Але і альтэрнатыўная, і афіцыйная мэдыцына цьвердзяць адно: людзі з філязофскім стаўленьнем да жыцьця, лёгкім норавам і сьветлым сьветаўспрыманьнем хварэюць радзей. Рак, збольшага – хвароба нэрвовазалежная й стрэсазалежная.