І хоць Стамбул знаходзіцца не ў курортнай зоне, шэраг турыстычных кампаніяў эўрапейскіх краінаў часова спынілі продаж тураў у гэтую краіну. У Нямеччыне і Брытаніі адпачынак у Турэччыне называюць экстрэмальным турызмам. Беларусы таксама любяць адпачываць у Турэччыне. Ці паўплываюць апошнія падзеі ў Стамбуле на рашэньне шэрагу грамадзянаў Беларусі пагрэцца на турэцкіх курортах?
Кіраўнікі беларускіх турыстычных фірмаў ня вельмі ахвотна адказваюць на пытаньне пра тое, ці паўплываюць на іхны бізнэс тэрарыстычныя атакі ў Стамбуле. Турэччына сёлета — асноўны замежны кірунак беларускіх турыстаў, і антырэкляма арганізатарам тураў не патрэбная. Болей за тое, на надзвычайных здарэньнях можна яшчэ і падзарабіць. Як правіла, у момант рызыкі кампаніі, якія прымаюць турыстаў, прапануюць зьніжкі, пра якія беларускі кліент нічога ня ведае. Падацца ж беларусу зь сярэднім дастаткам, апроч Турэччыны ды яшчэ дзьвюх-трох краінаў са спрошчаным візавым рэжымам, няма куды. Гэтаксама і турагенцтвы ў такіх выпадках не карэктуюць сваіх плянаў. Вось што распавёў мэнэджэр сталічнай фірмы “Тусон-Ваяж” Валеры Грык’ян:
(Грык’ян: ) “У нашай фірме пакуль што не было надзвычайных падзеяў у зьвязку з гэтым тэрактам”.
(Карэспандэнт: ) “Іншымі словамі, людзі не адмаўляюцца, а вы па-ранейшаму прадаяце пуцёўкі?”
(Грык’ян: ) “Так, людзі ня сталі баяцца ехаць у Турэччыну з прычыны гэтых тэрактаў, і гэта не адбілася на нас. Пакуль што. І скачкоў коштаў таксама не было. Усё, як і раней”.
(Карэспандэнт: ) “А калі адляціць наступны самалёт у Турэччыну?”
(Грык’ян: ) “Шмат вылетаў. З Масквы кожны дзень. Зь Менску нашмат радзей, наступны толькі 14 жніўня. Дарэчы, гэты сэзон, у параўнаньні зь мінулым, на ўсе бязьвізавыя краіны нашмат даражэйшы: немцы выкупілі вялізную колькасьць гатэляў (каля 70%), і такім чынам гэта паўплывала на кошты. І асабліва што тычыцца Турэччыны”.
Папярэдняя сэрыя буйных тэрактаў у Турэччыне адбылася леташнім лістападам. Тады ў Стамбуле былі ўзарваныя некалькі аўтамабіляў, загінулі болей за 60 чалавек. За ўчорашнія выбухі, паводле апошніх паведамленьняў, адказнасьць узяла дагэтуль невядомая ісламісцкая арганізацыя “Ястрабы вызваленьня Курдыстану”.
Сёньня было неспакойна і ў шэрагу іншых эўрапейскіх краінаў, цікавых для турыстаў. З прычыны пагрозаў выбухаў былі эвакуаваныя пасажыры Паўдзённага вакзалу ў Брусэлі. З гэтай жа нагоды на некалькі гадзінаў зачыняліся лётнішчы ў Сафіі й Рыме. Тэрарысты працягваюць пагражаць нападамі на курорты Італіі й Гішпаніі. Усе гэтыя краіны маюць папулярныя турыстычныя цэнтры, якімі цікавяцца і беларусы.