Я апытаў жыхароў гэтых вёсак наконт стаўленьня да зьменаў, а таксама высьветліў, на вуліцах зь якой назвай яны хацелі бы жыць:
(Спадарыня Антаніна: ) “Вёска Цнянка”.
(Карэспандэнт: ) “На вуліцы зь якой назвай вы хацелі бы жыць?”
(Спадарыня Антаніна: ) “Ня ведаю. Мне і гэтая добрая. А якую дадуць назву, тая і добрая. Але пакуль я ня ведаю: перайначылі ці не? Нам ніхто не казаў”.
(Спадарыня Вера: ) “Кажуць, што мы адышлі да гораду, і будуць мяняць назву. Але мы прывыклі да сваёй Зялёнай, і Зялёная яна павінна і застацца”.
(Карэспандэнт: ) “Вы яшчэ ня ведаеце, што яна перайменаваная?”
(Спадарыня Вера: ) “Тут раней стаяла вялікая ліпа. Там былі таполі. І таму назвалі яе Зялёнай”.
(Спадарыня Алена: ) “Вуліца Кветкавая”.
(Карэспандэнт: ) “Назву яе зьмянілі?”
(Спадарыня Алена: ) “Так. Зьмянілі на Ўшанскую. Назвалі ў гонар кагосьці”.
(Карэспандэнт: ) “А больш дакладна паходжаньне назвы новай вуліцы вам вядома?”
(Спадарыня Алена: ) “Не”.

(Спадарыня Алена: ) “На Кветкавай. На якой жыла. Кветкавая гучыць больш прыгожа, чымсьці Ўшанская”.
(Спадар Зьміцер: ) “Маё меркаваньне: вялікае глупства, што ў нас дагэтуль няма праспэкту Быкава. За гэта павінна быць сорамна”.
(Спадарыня Любоў: ) “Нам яшчэ нічога не сказалі. Сказалі толькі, што падоўжылі Даўгінаўскі тракт зь Менску. Але я лічу, што ў гэтым не было сэнсу”.
(Карэспандэнт: ) “Як называлася ваша вуліца раней?”
(Спадарыня Любоў: ) “Дарожная”.

(Спадарыня Любоў: ) “Галоўнае, каб было чыста, утульна, прыгожа. А астатняе хіба важна?”
(Карэспандэнт: ) “Ці падабаецца назва вуліцы, на якой вы жывяце?”
(Спадар Аляксей: ) “Няхай яна і будзе Рабочай. Навошта яе пераймяноўваць? Яна шмат гадоў называецца Рабочай”.

(Спадар Аляксей: ) “А мне ўсё роўна на якой”.
(Спадарыня Валянціна: ) “Гэта Зацань”.
(Карэспандэнт: ) “Гэта ўжо ня вёска. Так?”
(Спадарыня Валянціна: ) “Здаецца, гарадзкі пасёлак”.
(Карэспандэнт: ) “Вы ведаеце назву сваёй вуліцы?”
(Спадарыня Валянціна: ) “Цэнтральная. А новай назвы ня ведаю. Старая назва падабаецца. Харошая вуліца. Харошыя людзі”.
(Спадар Алег: ) “Родная назва”.
(Карэспандэнт? ) “Вы ведаеце назвы новых вуліцаў?”
(Спадарыня Святлана: ) “Я ведаю, што Цэнтральная будзе называцца Зацань. Альбо Зацанская. А больш нічога ня ведаю”.
(Спадарыня Валянціна: ) “Ніхто ў нас не пытаўся, як назваць новую вуліцу. У нас няма дэпутата, толькі выбіраем і галасуем”.

(Спадар Андрэй: ) “Мне ўсё роўна — падабаецца ці не. Я вось пашпарт атрымаў, але прапісацца не магу”.
(Спадарыня Валянціна: ) “Нам трэба мяняць тэхнічныя пашпарты. І за гэта трэба плаціць вялізную суму”.
(Спадар Андрэй: ) “Трэба заплаціць 150 тысяч рублёў. А я пэнсію атрымліваю 130 тысяч”.
(Спадарыня Любоў: ) “Гэта лішнія выдаткі. Нікому гэта не патрэбна. Назваць Палявую вуліцу Навінкаўскай? Можна было бы прыдумаць штосьці цікавейшае”.
(Спадарыня Валянціна: ) “Яны будуць мяняць назвы пяць разоў у год. А мы будзем плаціць — вось праблема. Як мы адышлі ад сельсавету, ніхто нас не пытае, ніхто нічога ня робіць”.
(Карэспандэнт: ) “Ці падабаецца вам назва вуліцы, на якой вы жывяце?”
(Спадарыня Вольга: ) “Садовая мне падабалася больш. А Мікалаеўская? Прывыкнем — што зробіш”.