Альгерд Невяроўскі, Менск У мінулыя выходныя ў Мазыры невядомыя зламысьнікі зьбілі й абрабавалі старшыню гомельскай абласной арганізацыі АГП Леаніда Арлова. А да ягонага калегі Анатоля Петухова злодзеі залезьлі ў кватэру, шукалі дакумэнты й скралі паляўнічую стрэльбу. Нагадаем, што сёлета ад нападаў пацярпелі: сябар “Народнай грамады” ў Белазёрску і ягоная жонка, акадэмік Радзім Гарэцкі, прафсаюзны актывіст Іван Раман, два сябры АГП у Віцебску, дэпутат палаты прадстаўнікоў Валер Фралоў і ягоны кіроўца.