У судзе Фрунзэнскага раёну Менска пачаўся працэс у крымінальнай справе аб махлярстве супраць кіраўніка турыстычнай фірмы «Нэйціры».
5 чэрвеня суд у Гомлі прысудзіў штраф адной зь лідэрак руху «Маці 328» Тацяне Канеўскай за «актыўны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі». Маецца на ўвазе акцыя падтрымкі Сяргея Ціханоўскага, якая прайшла 7 траўня ў Гомлі.
Авакаў заявіў, што сьледзтва мае доказы, каб давесьці ў судзе датычнасьць усіх трох падазраваных да забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета.
Яна даводзіла ў судзе, што людзі сабраліся на Віцебскім праспэкце, калі чалавек у цывільным пырскнуў кіроўцу ў твар пярцовым газам.
Вярхоўны суд анэксаванага Расеяй Крыму асудзіў да шасьці гадоў калёніі Арцёма Герасімава, удзельніка рэлігійнай арганізацыі Сьведкі Яговы, паведаміла «Крымская праваабарончая група».
«Грошы знайшла ўжо трэцяя сьледчая брыгада, якая прыехала на месца».
Былому паліцыянту Дэрэку Човіну выставілі новае абвінавачаньне — у забойстве другой ступені. Тром іншым звольненым паліцыянтам будуць выстаўленыя абвінавачаньні ў дапамозе і падбухторваньні да сьмерці няўзброенага.
Сяргей Сацук мяркуе, што яго справу могуць перакваліфікаваць на «махлярства».
Каго і ў чым канкрэтна вінавацяць, невядома.
Калегія крымінальных спраў Вярхоўнага суду разгледзела 22 траўня апэляцыйную скаргу жыхароў Чэрыкава Станіслава і Ільлі Косьцевых і пакінула прысуд абодвум бязь зьменаў.
«Затрыманьне вядомых палітычных актывістаў ня толькі перашкаджае працы патэнцыйных кампаніяў, але і запалохвае грамадзтва».
Інжынэра-канструктара Ўладзімера Навуміка затрымалі ў Горадні 29 траўня на пікеце для збору подпісаў разам з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.
Акцыя была зьвязаная не зь цяперашнім затрыманьнем Ціханоўскага, а яшчэ з папярэднім.
У Гомлі працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі падтрымкі блогера Сяргея Ціханоўскага. Акцыя прайшла 7 траўня. Некаторых удзельнікаў пасадзілі на 15 і нават 30 сутак — як Юрыя Ўласава. Астатніх караюць штрафамі.
Праваабаронцам «Вясны» стала вядомае імя яшчэ аднаго затрыманага ў сувязі з крымінальнай справай аб гвалце да міліцыянтаў на пікеце ў Горадні: Васіль Баброўскі.
Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньні з выкарыстаньнем плякату «Свабоду Ціханоўскаму!» і выявы перакрэсьленага таракана.
У Гомлі 1 чэрвеня прайшлі два суды над мясцовымі жыхарамі, якія 7 траўня ўзялі ўдзел у акцыі падтрымкі Сяргея Ціханоўскага.
Вітольд Ашурак выступаў супраць пабудовы новага цэху шклаваты ў мястэчку Бярозаўка Лідзкага раёну.
За выходныя ў Беларусі затрымалі ня менш за 50 актывістаў.
Таксама суд задаволіў грамадзянскія пазовы пацярпелых — сьвятара і яго сына, на матэрыяльную кампэнсацыю маральнай шкоды ў памеры 75 тысяч рублёў кожнаму.
Арцём Сакаў быў на пікеце ў Горадні 29 траўня, калі затрымалі больш за 10 чалавек. Ён тады зьехаў з Савецкай плошчы, апошнія два дні знаходзіўся ў Горадні.
Жыхара Ліды Леаніда Насовіча 29 траўня арыштавалі на 15 сутак за ўдзел у сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.
Емяльянава, які адбывае пакараньне ў Бабруйскай калёніі, на пачатку чэрвеня зьбіраюцца накіраваць для далейшага адбыцьця пакараньня ў калёнію строгага рэжыму.
Яшчэ аднаго актывіста аштрафавалі на 675 рублёў за ўдзел у стрыме Ціханоўскага.
Спачатку выкарыстоўвалі логін і пароль трэцяй асобы, затым стварылі і выкарыстоўвалі кампутарныя праграмы для капіяваньня інфармацыі з базы.
27 траўня суд Жлобінскага раёну прызнаў грамадзянскую актывістку Ліяну Шубу вінаватай у «актыўным удзеле ў несанкцыянаваным мітынгу супраць улады». Яе пакаралі штрафам — 270 рублёў.
Мёрскі раённы суд аштрафаваў на 135 рублёў мясцовага актывіста БХД Сяргея Васільева. 27 траўня міліцыянты затрымалі Васільева ў цэнтры гораду з плякатам «Выбары без Лукашэнкі і Ярмошынай». Да сёньняшняга суду актывіста трымалі ў мясцовым пастарунку.
А маладэчанскага актывіста Андрэя Смаляка за гэта пасадзілі на 7 сутак.
«Людзей у прынцыпе нельга браць пад арышт за ўдзел у мірных пратэстах, і ўжо зусім недапушчальна ствараць для іх павышаную рызыку заражэньня сьмяротна небясьпечнай інфэкцыяй».
Яна Дугар застанецца пад хатнім арыштам да моманту фактычнай выплаты вызначанага судом памеру грашовага закладу.
Сьвятлана Чыж, жонка бізнэсоўца Юрыя Чыжа, падала на мужа пазоў у Нагінскі гарадзкі суд Маскоўскай вобласьці Расеі аб падзеле супольна нажытай маёмасьці.
Абвінавачанаму пагражае сьмяротнае пакараньне.
Жыхара Ліды Паўла Анціпкіна асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Рашэньне вынес суд Лідзкага раёну 11 траўня.
Паводле зьвестак закрытага ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна», з 6 па 22 траўня ў Беларусі зафіксавана больш за 100 палітычна матываваных затрыманьняў.
22 траўня меўся выйсьці з гомельскага ізалятару Юры Ўласаў, якога пакаралі 15 суткамі за акцыю падтрымкі Сяргея Ціханоўскага. Пасьля таго, як тэрмін пакараньня скончыўся, жыхар Гомля на волю ня выйшаў.
Калегія крымінальных спраў Вярхоўнага суду разгледзела апэляцыйную скаргу жыхароў Чэрыкава Станіслава і Ільлі Косьцевых і пакінула прысуд абодвум бязь зьменаў.
Сьледзтва адмовілася ад абвінавачаньня затрыманага вайскоўца і музыкі Андрэя Антоненкі ў арганізацыі гэтага злачынства.
Суд Цэнтральнага раёну Гомля 21 траўня пакараў арыштам на 15 сутак Дзьмітрыя Лукомскага. Той браў удзел у акцыі падтрымкі Сяргея Ціханоўскага ў Гомлі 7 траўня. З таго часу яго шукала міліцыя.
У розных гарадах Беларусі працягваюць судзіць актывістаў, якія сустракаліся з гомельскім блогерам Сяргеем Ціханоўскім.
Мужчыну асудзілі на сьмяротнае пакараньне, пры гэтым прысуд быў вынесены падчас відэаканферэнцыі ў Zoom.
Суд у Сынгапуры асудзіў 37-гадовага малайзійца на сьмерць за ўдзел у гандлі наркотыкамі. Судовы разбор адбывалася празь відэасувязь з прычыны каранавіруснай бясьпекі.
«Амаль два гады мяне не судзілі, — расказала Шчыракова. — Потым у красавіку 2020 году зноў узяліся — судзілі ў дзень майго нараджэньня, 13 красавіка»
У Добрушы суд вынес рашэньне ў справе аб крадзяжы цудатворнага абраза зь вясковага храму. Злодзея пакаралі 3 гадамі пазбаўленьня волі. Ікону ж суд пастанавіў аддаць Гомельскай япархіі. Раней абраз знаходзіўся ў царкве вёскі Дубраўка. Па словах вяскоўцаў, ікона належала 87-гадовай бабульцы.
Уладзімера Дранеўскага асудзілі на 10 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, яго жонку Алену Дранеўскую – на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Актывіста «Маладога фронту» Піліпа Шаўрова аштрафавалі за тое, што афарбаваў рукі помніка Пушкіну, на 1350 рублёў. Ці спыніць Шаўроў палітычную актыўнасьць пасьля пакараньня, спыталі ў яго пасьля суду.
Аўтара YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргея Ціханоўскага 19 траўня асудзілі яшчэ на 15 сутак арышту па 2 пратаколах за несанкцыянаваны масавы сход (арт. 23.34 КаАП).
Журналіста Алесь Буракоў, які супрацоўнічае з Deutsche Welle, выпусьцілі на волю пасьля 10 сутак адміністрацыйнага арышту за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі».
У судзе над палітвязьнем Піліпам Шаўровым, які часткова прызнаў сваю віну ў фарбаваньні ў чырвоны колер рук помніка Пушкіну ў Менску, 19 траўня пачаліся спрэчкі.
Пэтэр Стана, прэсавы сакратар Жузэпа Барэля, высокага прадстаўніка Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі, выступіў з заявай з нагоды прысудаў журналістам у Беларусі.
Аўтара YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргея Ціханоўскага 18 траўня асудзілі яшчэ на 15 сутак арышту.
Загрузіць яшчэ