Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Браў наперад, каб пакрыць даўгі. У Менску за махлярства судзяць дырэктара турфірмы 


У судзе Фрунзэнскага раёну Менска пачаўся працэс па крымінальнай справе аб махлярстве супраць кіраўніка турыстычнай фірмы «Нейціры». ​

Як вынікае з матэрыялаў справы, на якія спасылаецца БелТА, дырэктар, загадзя ведаючы аб неплатаздольнасьці фірмы, заключыў дамоваў больш як на 130 тысяч рублёў.

Турфірма ад 2013 году прапаноўвала паездкі ў Эгіпет, Турэччыну, Туніс і іншыя краіны. Пазалетась арганізацыя перастала выконваць узятыя на сябе абавязаньні перад кліентамі, аднак працягвала прымаць папярэднюю або поўную аплату за туры. Падчас папярэдняга сьледзтва выявілі 40 такіх фактаў, пацярпелымі прызналі амаль паўсотні чалавек.

Абвінавачаны патлумачыў, што не пасьпяваў пакрываць фінансавыя выдаткі фірмы. Грошы браў з заявак новых турыстаў, разьлічваючы на даходы будучых пэрыядаў. У прадпрыемства былі адны з самых нізкіх нацэнак на туры, што прываблівала патэнцыйных кліентаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG