Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ўдзел у акцыі падтрымкі Ціханоўскага з гамельчукоў ужо спагналі 1134 рублі


Акцыя ў падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага ў Гомлі 7 траўня

У Гомлі працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі падтрымкі блогера Сяргея Ціханоўскага. Акцыя прайшла 7 траўня. Некаторых удзельнікаў пасадзілі на 15 і нават 30 сутак — як Юрыя Ўласава. Астатніх караюць штрафамі.

Агульны памер штрафаў на сёньня склаў 1134 рублі. Суды працягнуцца 4 і 10 чэрвеня. 2 чэрвеня судзілі Дзьмітрыя Канеўскага. Судзьдзя Віктар Казачак пакараў яго штрафам у памеры 5 базавых велічынь (135 рублёў).

1 чэрвеня ў Гомлі прайшлі два суды за акцыю 7 траўня. Леаніда Кудзінава пакаралі штрафам у памеры 15 базавых (405 рублёў), Валера Сьмяяна — 12 базавых (324 рублі).

29 чэрвеня суд даў штраф Аляксею Раманаву — 10 базавых велічынь (270 рублёў).

Наперадзе суды ў Сьвятланы Нарскінай і Алы Грэчкі.

У гомельскім ІЧУ дагэтуль адбываюць пакараньне за акцыю падтрымкі Юры Ўласаў і Дзьмітры Лукомскі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG