Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ аднаму «сьведку Яговы» ў Крыме прысудзілі 6 гадоў калёніі


Арцём Герасімаў

Вярхоўны суд анэксаванага Расеяй Крыму асудзіў да шасьці гадоў калёніі Арцёма Герасімава, удзельніка рэлігійнай арганізацыі Сьведкі Яговы, паведаміла «Крымская праваабарончая група».

Суд задаволіў апэляцыйную скаргу пракуратуры на ранейшы прысуд Ялцінскага суда, згодна зь якім Герасімаву прызначылі штраф 400 тысяч рублёў (5,8 тысячы даляраў).

Пасяджэньне праходзіла ў закрытым рэжыме.

Крымінальную справу супраць Герасімава распачалі ў сакавіку летась. Паводле сьледзтва, ён праводзіў сходы і прапагандаваў ідэі «рэлігійнай сэкты, а таксама уцягваў у яе шэрагі новых адэптаў». У сакавіку сёлета яго прызналі вінаватым і прызначылі штраф 400 тысяч рублёў.

Разам зь ім тады прысуд вынесьлі і Сяргею Філатаву — шэсьць гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму.

У красавіку 2017 году Вярхоўны суд Расеі прызнаў «Сьведак Яговы» экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніў іх дзейнасьць на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG