Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога старшыню Браслаўскага райвыканкаму асудзілі на 10 гадоў

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Віцебскі абласны суд 19 траўня абвясьціў вырак былому старшыні Браслаўскага райвыканкаму Ўладзімеру Дранеўскаму і яго жонцы Алене Дранеўскай, былой начальніцы аддзелу эканомікі райвыканкаму, піша БелТА.​

Уладзімера Дранеўскага асудзілі на 10 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, Алену Дранеўскую – на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Цягам 5 гадоў сужэнцы ня змогуць займаць пасады, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў.

У абвінавачаных канфіскавалі кватэру ў Менску, а таксама больш за 120 тысяч рублёў на карысьць:

  • пацярпелых фізычных і юрыдычных асоб;
  • у даход дзяржавы;
  • у якасьці кампэнсацыі маральнай шкоды.

За што асудзілі?

Дзеяньні Ўладзімера Дранеўскага кваліфікавалі як:

  • атрыманьне і даваньне хабару;
  • перавышэньне ўлады ці службовых паўнамоцтваў;
  • махлярства;
  • саўдзел у злачынстве;
  • крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі;
  • «адмываньне» сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.

Алену Дранеўскую абвінавачвалі ў:

  • саўдзеле ў злачынстве;
  • перавышэньні ўлады ці службовых паўнамоцтваў;
  • крадзяжы шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі;
  • «адмываньні» сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.

Прысуд не набыў моц і можа быць абскарджаны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG