Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лідзе асудзілі на суткі яшчэ аднаго прыхільніка Ціханоўскага

Затрыманьні ў Гомлі, ілюстрацыйнае фота
Затрыманьні ў Гомлі, ілюстрацыйнае фота

Жыхара Ліды Леаніда Насовіча 29 траўня арыштавалі на 15 сутак за ўдзел у сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.

Пра рашэньне суду Лідзкага раёну Свабодзе расказаў лідзкі актывіст Дзяніс Рудзевіч. Ціханоўскі сустракаўся з жыхарамі Ліды больш за месяц таму, 22 красавіка.

Раней у Лідзе асудзілі яшчэ 7 чалавек, якія прыходзілі на сустрэчу з блогерам Ціханоўскім:

  • Паўла Палейчыка, фэльчара станцыі хуткай дапамогі — на 7 сутак;
  • Алега Краўцова, фэльчара станцыі хуткай дапамогі — на 7 сутак;
  • Андрэя Паляковіча — на 7 сутак;
  • Максіма Палонскага — на 7 сутак;
  • Генадзя Паўлюкевіча — далі штраф 270 рублёў;
  • Паўла Анціпкіна — на 15 сутак;
  • Аляксея Борматава — на 15 сутак.

Усяго ў розных гарадах Беларусі асудзілі больш як 100 чалавек на арышт і штрафы за ўдзел у сходах, на якія прыяжджаў Ціханоўскі. Сярод іх 2 мэдыкі і 5 журналістаў. Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», судовы маратон захапіў Менск, Віцебск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Воршу, Паставы, Полацак, Наваполацак, Глыбокае, Вілейку, Горадню, Ліду, Берасьце, Мазыр, Жлобін, Мар’іну Горку.

XS
SM
MD
LG