Лінкі ўнівэрсальнага доступу

313 сутак арышту і 13041 рубель штрафу на 45 пакараных пасьля параду 9 траўня. Сьпіс

абноўлена

Акцыя «Моладзевага блёку» падчас рэпэтыцыі параду ў Менску, 8 траўня
Акцыя «Моладзевага блёку» падчас рэпэтыцыі параду ў Менску, 8 траўня

У пачатку траўня ў Беларусі прайшлі пратэсы супраць правядзеньня вайсковага параду падчас пандэміі каранавірусу, якія перайшлі ў акцыі супраць зьняволеньня блогера Сяргея Ціханоўскага, які клікаў на «антыпарад». У Берасьці прайшлі чарговыя пратэсты супраць акумулятарнага заводу. За апошнія дні ў Беларусі затрымалі і асудзілі дзясяткі чалавек, у тым ліку журналістаў, якія асьвятлялі акцыі.

  • Суды пачаліся яшчэ да параду — у Гомлі, Горадні, Лідзе, Магілёве і актывістам прысудзілі ў 15 выраках сумарна прынамсі 102 сутак арышту.
  • За 11 траўня вынесьлі прынамсі 27 выракаў на прынамсі 206 сутак арышту і прынамсі 6156 рублёў штрафаў.
  • На 12 траўня вядома ўжо пра 19 выракаў сумарна на 107 сутак арышту і прынамсі 6885 рублёў штрафаў (Міхася Аршынскага судзілі паўторна).
  • Некаторыя затрыманыя раней, як то актывіст «Моладзевага блёку Пётар Маркелаў, а таксама затрыманыя 12 траўня яшчэ чакаюць судоў у наступныя дні. Зьнік праваабаронца Раман Кісьляк — 10 траўня яго схапілі «людзі ў цывільным» і зьвезьлі ў невядомым напрамку

Сьпіс пакараных 12 траўня

На цяперашні момант вядомыя наступныя прысуды:

  • Дзмітры Цімафееў — 12 сутак арышту,
  • Міхась Аршынскі — 11 сутак,
  • Аляксандар Ярмоленка — 10 сутак арышту,
  • Андрэй Шуляка — 10 сутак арышту,
  • Юры Салаўёў — 10 сутак арышту.
  • Дзьмітры Вальфсон — 10 сутак арышту,
  • Алесь Асіпцоў — 10 сутак арышту,
  • Алесь Буракоў — 10 сутак арышту,
  • Сяргей Аднамах — 10 сутак арышту,
  • Дзяніс Кічыгін — 7 сутак арышту,
  • Андрэй Бодзілеў — 7 сутак арышту,
  • Уладзімер Вялічкін — штраф 1350 рублёў,
  • Андрэй Новікаў — штраф 810 рублёў,
  • Раман Кісьляк — штраф 810 рублёў,​
  • Валер Фамінскі — штраф 810 рублёў,
  • Уладзімер Мароз — штраф 810 рублёў,​
  • Віталь Казак — штраф 810 рублёў,​
  • Уладзімер Дземенціюк — штраф 810 рублёў,
  • Алена Мірашнічэнка — штраф 675 рублёў.

Сьпіс пакараных 11 траўня

  • Аляксандар Цуканаў — 25 сутак арышту,
  • Станіслаў Паўлінковіч — 15 сутак​,
  • Павал Анціпкін — 15 сутак,
  • Віталь Грыцкоў — 15 сутак,
  • Сяргей Пятрухін — 15 сутак,​
  • Даніла Лаўрэцкі — 13 сутак арышту,
  • Зьміцер Лупач — 10 сутак арышту і 1215 рублёў штрафу,
  • Міхась Аршынскі — 10 сутак,
  • Аляксандар Андрэеў — 10 сутак арышту,
  • Вячаслаў Удовенка — 10 сутак арышту,
  • Мікіта Ігнашын — 10 сутак,
  • Ільля Ціханаў — 10 сутак,
  • Стас Расінскі — 10 сутак,
  • Уладзімер Барэйша — 8 сутак,
  • Барыс Огнеў — 7 сутак арышту,
  • Андрэй Зуеў — 7 сутак арышту,
  • Аляксандар Ільінец — 5 сутак,
  • Ліза Пракопчык — 5 сутак арышту,
  • Уладзімер Неўмяржыцкі — 3 сутак арышту і штраф 810 рублёў,
  • Іна Джумава — 3 сутак,​
  • Юры Калько — 1080 рублёў штрафу,
  • Дзяніс Малышэнка — 810 рублёў штрафу,
  • Алег Вялаў — 810 рублёў штрафу,
  • Тацяна Сівачэнка — 675 рублёў штрафу,
  • Людміла Барэйка — 270 рублёў штрафу,
  • Данііл Ермаковіч — 270 рублёў штрафу,
  • Віталь Бялевіч — 216 рублёў штрафу.

Місія Сусьветнай арганізацыі здароўя і Пастаянная каардынатарка Арганізацыі аб’яднаных нацыяў у Беларусі заклікалі беларускія ўлады зрабіць неадкладныя новыя захады супраць эпідэміі: перанесьці або скасаваць масавыя мерапрыемствы, даць магчымасьці для дыстанцыйнай працы і адукацыі, закрыць забаўляльныя ўстановы і скараціць «неістотныя перасоўваньні» людзей. У Брусэлі кажуць, што Беларусь атрымае дапамогу ў барацьбе з COVID-19 толькі тады, калі будзе выконваць рэкамэндацыі Сусьветнай арганізацыі здароўя.

Аляксандар Лукашэнка тым часам заяўляе, што «асабліва ня парыцца» з нагоды выяўленых выпадкаў каранавірусу. Рост пнэўманіяў у Беларусі ён лічыць «мізэрам». Лукашэнка адмаўляецца скасаваць вайсковы парад на 9 траўня, нават пасьля таго, як ад удзелу ў тым парадзе адмовіліся вайскоўцы з Расеі і Кітаю, шэраг расейскіх палітыкаў. Таксама Лукашэнка ня робіць тэст на каранавірус, хоць працягвае наведваць публічныя мерапрыемствы і асабіста сустракаецца з чыноўнікамі, ціснуць рукі пры сустрэчы. Прэзыдэнцкія выбары праз каранавірус ня сталі пераносіць, адмовіліся рабіць дыстанцыйнымі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG