Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Бабруйску пратэстуюць кіроўцы. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота, машыны на вуліцы

Відэа, як аўтамабілісты масава сыгналяць у цэнтры Бабруйску, зьявілася на тэлеграм-канале «Бобруйск Online».

Цягам 5-10 хвілін дзясяткі машын адначасна сыгналілі ў знак пратэсту і ў падтрымку затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага на вуліцы Інтэрнацыянальнай і каля гандлёвага цэнтру «Карона».

На канале Youtube баранавіцкага блогера Дзьмітрыя Цімафеева, аднаго з удзельнікаў акцыі, зьявілася відэа, на якім яго затрымліваюць. Цімафееў расказвае, што спачатку яму адключылі тэлефон, хаця грошы на тэлефоне ў яго ёсьць. Спачатку затрымалі машыну падпісанта блогера, які ехаў сьпераду, паказваючы яму дарогу да «Кароны», а пасьля і самога Цімафеева.

Міліцыянты выбарачна спыняюць машыны.

У выніку замест «АнтыПараду» ў Бабруйску прайшоў аўтапрабег, на двух напрамках: першая частка людзей была каля гіпермаркету «Карона», другая — праехала па вуліцы Інтэрнацыянальнай, паведамляе Тэлеграм-канал «Бобруйск Online».

У Бабруйску 9 траўня меўся прайсьці «АнтыПарад» — акцыя пратэсту супраць параду ў Менску падчас пандэміі каранавірусу, якую заплянаваў разам з падпісчыкамі блогер Сяргей Ціханоўскі. Аднак Менскую вуліцу, на якой плянавалі правесьці акцыю, перакрылі патрулі ДАІ. Пра гэта паведамляюць інтэрнэт-карыстальнікі ў мясцовых суполках.

Кіроўцы зладзілі «АнтыПарад» на вуліцы Інтэрнацыянальнай.

Па дарозе ў Бабруйск 9 траўня затрымалі відэаапэратара тэлеканалу «Белсат» Аляксандра Баразенку, які зьбіраўся асьвятляць акцыю. У 13 гадзін стала вялома, што Баразенку выпусьцілі, рэпартаж з Бабруйску ён ня здолеў правесьці.

Блогера Сяргея Ціханоўскага, які плянаваў правесьці «АнтыПарад» у Бабруйску, затрымалі 6 траўня ў Магілёве. Пазьней, затрымалі сама меней 17 прыхільнікаў Ціханоўскага, якія бралі ўдзел у сустрэчах з блогерам, а таксама хто мае дачыненьне да ягонага YouTube-канала «Страна для жизни».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG