Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі пасадзілі на 15 сутак паплечніка Сяргея Ціханоўскага, якога два тыдні шукала міліцыя


Акцыя ў Гомлі ў падтрымку Ціханоўскага

Суд Цэнтральнага раёну Гомля 21 траўня пакараў арыштам на 15 сутак Дзьмітрыя Лукомскага. Той браў удзел у акцыі падтрымкі Сяргея Ціханоўскага ў Гомлі 7 траўня. З таго часу яго шукала міліцыя.

Дзьмітры апавядаў Свабодзе, што міліцыянты прыходзілі да ягонай бабулі, маці, дзяўчыны.

Сёньня Лукомскага выклікалі ў Цэнтральны РАУС і там затрымалі, паведаміў Свабодзе праваабаронца Васіль Палякоў.

«Пазьней яго дзяўчына Віялета паведаміла, што Дзьмітрыю на судзе далі 15 сутак арышту», — дадаў Палякоў.

Пасьля акцыі ў Гомлі 7 траўня затрымалі 20 чалавек. Трох зь іх арыштавалі на 15 сутак: Юрыя Ўласава, Івана Рамязоўскага і Віталя Грыцкова.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG