У судзе Лагойскага раёну, дзе разглядаюць справу супраць блогера Ўладзімера Няронскага, выступіў дзяржаўны абвінаваўца Аляксандар Ляўковіч. Ён заявіў, што ў сваіх відэароліках Няронскі публічна заклікаў да ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах у Слуцку, Мазыры, Берасьці і Бабруйску.