Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мазыры ў закрытым рэжыме судзяць актывіста «Страны для жизни» за «масавыя беспарадкі»


Руслан Парфёнаў (справа)

2 лютага суд Мазырскага раёну пачаў разгляд крымінальнай справы за «масавыя беспарадкі» (артыкул 293 Крымінальнага кодэксу) у дачыненьні да актывіста супольнасьці «Страна для жизни» Руслана Парфёнава.

Суд зь невядомай прычыны праходзіць у закрытым рэжыме. Руслан Парфёнаў зьбіраў подпісы ў падтрымку вылучэньня кандыдаткай на прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай і праводзіў агітацыю за яе ў палескім рэгіёне.

Напярэдадні выбараў яго затрымалі. У яго дома адбыўся ператрус. Маці расказвала, што міліцыя шукала «вожыкаў» — для спыненьня руху транспарту.

На БТ і АНТ паказалі сюжэт пра затрыманьне нібыта Руслана Парфёнава. Але ў кадры быў зусім іншы чалавек — і па росьце, і па целаскладу.

«Цяпер, наколькі я ведаю, гэты чалавек, які „засьвяціўся“ ў кадрах дзяржаўнага тэлебачаньня, дае сьведчаньні на судзе супраць Руслана», — зазначылі сваякі актывіста.

Ім не патлумачылі — на якой падставе суд праходзіць у закрытым рэжыме.

Наступнае паседжаньне адбудзецца 17 лютага.

У менскі cьледчы ізалятар за «масавыя беспарадкі» трапіў асноўны склад гомельскай каманды Сьвятланы Ціханоўскай. Гэта Тацяна Канеўская, Юры Ўласаў, Дзьмітрый Івашкоў, Аляксандар Шабалін і жыхар Мазыра Руслан Парфёнаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG