Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор патрабуе зьняволіць блогера Сьпірына на 4,5 года


Павал Сьпірын у Менскім гарадзкім судзе. 25 студзеня.
Павал Сьпірын у Менскім гарадзкім судзе. 25 студзеня.

Прысуд будзе абвешчаны 5 лютага.

Дзяржаўны абвінаваўца папрасіў суд пакараць палітвязьня Паўла Сьпірына 4 з паловай гадамі зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.

У Менскім гарадзкім судзе працягваецца працэс над 36-гадовым блогерам Паўлам Сьпірыным. Яго абвінавачваюць паводле часткі 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу за «наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на распальваньне сацыяльнай варожасьці паводле прыкметы сацыяльнай прыналежнасьці».

Яму прад’яўлена абвінавачаньне па двух відэаблогах на ютубe. Гэта фільм «Грань» пра наркагандаль у Беларусі. Фільм быў занесены ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. А таксама блог «Жудасная таямніца генпракурора Беларусі. Карт-блянш на садызм» пра падзеі 9 жніўня і гвалт амапаўцаў супраць мірных дэманстрантаў.

Паўла Сьпірына трымаюць у клетцы, пад аховай шасьці супрацоўнікаў міліцыі.

На пачатку працэсу блогер адмовіўся ад адваката. Разглядае справу судзьдзя Дзіна Кучук.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG