Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За сьцягі з пэтардай і карыкатурай на АМАП жыхару Гомля пагражае да 10 гадоў калёніі


Яўген Зялкоўскі з адвакаткай падчас суду
Яўген Зялкоўскі з адвакаткай падчас суду

Суд Цэнтральнага раёну 28 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы аб «асабліва злосным хуліганстве» (частка 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу). 31-гадовы абвінавачаны двойчы ўсталёўваў у пустынных месцах Гомля бел-чырвона-белыя сьцягі з пэтардай і карыкатурай на АМАП.

Паводле заканадаўства, Яўгену Зялкоўскаму пагражае да 10 гадоў калёніі.

Паводле абвінавачаньня, жыхар Гомля дзейнічаў

  • з матываў палітычнай варожасьці;
  • з хуліганскіх памкненьняў, з мэтай грубага парушэньня грамадзкага парадку;
  • з мэтай дэстабілізацыі становішча ў грамадзтве,
  • дэзарганізацыі працы праваахоўных органаў,
  • запалохваньня кола асобаў;
  • дзеяньні суправаджаліся пагрозай прымяненьня гвалту;
  • шляхам адкрытага і дэманстратыўнага выкліку грамадзтву;
  • выкарыстоўваючы сытуацыю зь несанкцыянаванымі мітынгамі.

Яўген Зялкоўскі віну ў асабліва злосным хуліганстве не прызнаў. «Інсталяцыі» зь бел-чырвона-белым сьцягам ён рабіў і разьмяшчаў у пустынных месцах, ноччу.

«Таму як мог быць парушаны грамадзкі парадак і спакой грамадзян? Там нікога не было», — зазначыў абвінавачаны.

Паводле сьведчаньняў у судзе, 25 кастрычніка Яўген сапраўды зрабіў «інсталяцыю» зь бел-чырвона-белым сьцягам і пэтардай.

«З пэтарды я высыпаў „вантробы“, яна была пустая. Я яе паклаў у скрынку і прыкапаў каля сьцяга. Я зрабіў гэта з такой мэтай... Некаторыя з маіх сяброў пацярпелі ад супрацоўнікаў міліцыі і АМАП. Я проста хацеў адцягнуць увагу міліцыі ад чарговых затрыманьняў людзей», — тлумачыў на судзе Яўген.

Вечарам 15 лістапада ён таксама «хацеў заняць час супрацоўнікаў міліцыі». Яўген зноў паставіў на іншай пустцы бел-чырвона-белы сьцяг, каля яго зьмясьціў скрынку, у якой былі два падшыпнікі і «карцінка». Вядома, што на «карцінцы» была карыкатура на АМАП.

Расказаў пра зьдзекі ў міліцыі

Абвінавачаны расказаў, як зь яго зьдзекаваліся ў міліцыі

«17 лістапада я выйшаў з дому, на мяне напалі супрацоўнікі АМАП. Залілі твар сьлезацечным газам, зьвязалі рукі за сьпінай сьцяжкамі да такой ступені, што і цяпер у мяне пальцы анямелыя; у дарозе мяне білі дубінкай. Потым у аддзеле ляжаў на падлозе тварам уніз, мяне так цягалі па кабінэтах, па прыступках, шапка была ўвесь час на твары ў мяне, я нічога ня бачыў. Ставілі чаравікі на галаву, зьдзекаваліся, прымушалі хадзіць на каленях па прыступках... Патрабавалі, каб я ўзяў на сябе падпалы „Табакерак“ у Гомлі. Адзін, у балаклаве, зьдзекаваўся зь мяне і прымушаў прызнацца ў падпалах, але я гэтага не рабіў», — падзяліўся Яўген.

Гэтая публікацыя падрыхтавана з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG