Бабарыку адмовілі ў праве на апэляцыю. Справу будзе разглядаць Вярхоўны суд

Віктар Бабарыка, архіўнае фота
Віктар Бабарыка, архіўнае фота

Віктара Бабарыку пазбавілі права на апэляцыйнае абскарджваньне прысуду. Працэс у ягонай справе пройдзе ў Вярхоўным судзе, рашэньні якога абскардзіць нельга. Пра гэта паведаміў адвакат Дзьмітры Лаеўскі ў фэйсбуку.

Раней адвакаты зьвярталіся ў Вярхоўны суд, каб ён накіраваў справу ў суд ніжэйшай інстанцыі. Права на апэляцыю — адна з базавых гарантый справядлівага судовага разбору, адзначалі адвакаты.

Віктара Бабарыку, колішняга старшыню «Белгазпрамбанку», затрымалі 18 чэрвеня 2020 году. Яго вінавацяць у карупцыі і нясплаце падаткаў. У зьняволеньні таксама ягоны сын Эдуард Бабарыка, якога таксама абвінавачваюць у эканамічных злачынствах. Пры гэтым ні бацька, ні сын сваёй віны не прызналі, а праваабаронцы далі ім статус палітвязьняў.

​
XS
SM
MD
LG