Магілёўскага журналіста Алеся Буракова асудзілі на 20 дзён адміністрацыйнага арышту за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў паўторна цягам году.
Непаўналетняга палітвязьня пераарыштавалі ў новай крымінальнай справе.
У Менску пэнсіянэрку судзілі за тое, што яна нібыта ўсталявала нацыянальны сьцяг на малгіле Васіля Быкава. Жанчына ж сьцьвярджае, што толькі ўсклала кветкі.
Фігурантцы «справы студэнтаў» выклікалі хуткую ў суд. У Магілёве арыштавалі журналістаў, якія прыйшлі на «працэс Севярынца». У Гомлі пакаралі за ўзьняты бел-чырвона белы сьцяг. Суды і выракі працоўнай суботы 15 траўня.
Пакуль невядома, калі пачнецца працэс ў справе кансультанта Радыё Свабода.
Таксама стала вядома, што палітвязьня паставілі на ўлік як экстрэміста, сваякам перасталі прыходзіць лісты ад яго.
Пракурор запатрабаваў 12 гадоў зьняволеньня для менскага інжынэра Ціхана Восіпава, якога вінавацяць у замаху на забойства пяці байцоў Унутраных войск.
Журналістку Tut.by Любоў Касьпяровіч, затрыманую 14 траўня каля Дома правасудзьдзя ў Менску, адправілі ў турму на Акрэсьціна.
Адама Бяляцкага затрымалі ўвечары 13 траўня ля мэтро «Каменная горка» за адзіночны пікет у падтрымку палітзьняволеных журналістак Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай, а таксама шматдзетнай маці Вольгі Залатар.
Журналістку затрымалі 13 траўня падчас канфэрэнцыі Emerge у менскім каворкінгу Startup Family. У перапынку Тацяна выйшла на вуліцу з офіса на Нямізе, да яе падышлі чацьвёра сілавікоў, затрымалі і павезьлі ў Савецкае РУУС, адтуль — на Акрэсьціна.
Першым судзілі рэгіянальнальнага каарданатара аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Алега Аксёнава.
Гэта самы суровы вырак пасьля пачатку пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў і гвалту.
Апэляцыйныя скаргі разглядаліся 14 траўня. У залю суду пусьцілі толькі родных абвінавачаных.
Рэпартаж Свабоды з суду ў Берасьці, дзе сёньня пачалі судзіць яшчэ 12 абавінавачаных ва ўдзеле ў пратэстах супраць фальшаваньня выбараў 2020 году і гвалту ў рамках так званай «карагоднай справы».
Сілавікі і суды працягваюць перасьлед за пратэсты. Свабода сочыць за арыштамі, ператрусамі і судовымі рашэньнямі ў адміністрацыйных справах.
На лаву падсудных трапілі 12 чалавек. Крымінальную справу разглядае судзьдзя Марына Фёдарава.
14 траўня ў Берасьці пачнецца разгляд крымінальнай справы аб «карагодзе». Гэта ўжо чацьвёртая «партыя» жыхароў гораду над Бугам, якія трапілі пад крымінальны перасьлед за карагод на праспэкце Машэрава.
Пра гэта паведаміў у сваім Тэлеграм-канале Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Былы лідэр басьнійскіх сэрбаў Радаван Караджыч, асуджаны трыбуналам у Гаазе да пажыцьцёвага зьняволеньня, будзе адбываць пакараньне ў турме на тэрыторыі Вялікай Брытаніі. Пра гэта паведаміў 12 траўня брытанскі МЗС.
13 траўня ў Горадзенскім абласным судзе адбыўся перагляд крымінальнай справы 63-гадовага Юзэфа Нямеры.
Алена Церашкова, сястра актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага, была 12 траўня каля Магілёўскага абласнога суду. Там у закрытым рэжыме пачаўся працэс над яе братам і яшчэ 6 актывістамі, у тым ліку над сустаршынём БХД Паўлам Севярынцам.
Адвакат Міхаіл Баднарчук у канцы красавіка напісаў заяву з просьбай выключыць яго зь Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў і зьехаў у Кіеў.
Здарэньне адбылося ў жніўні 2020 году. Турэмныя тэрміны атрымалі і пасажыры асуджанага.
11 студэнтаў і выкладчыца Вольга Філатчанкава паўгода за кратамі. 14-га траўня пачнуць разглядаць «справу студэнтаў».
Маці сустаршыні БХД Паўла Севярынца не ўдалося ўбачыць сына перад закрытым судовым працэсам, які распачаўся ў Магілёўскім абласным судзе 12 траўня.
Рэпартэраў «6 tv.by Магілёўскі рэгіён» і DW затрымалі 12 траўня, калі яны спрабавалі асьвятляць закрыты працэс над палітвязьнямі Паўлам Севярынцам і сябрамі «Эўрапейскай Беларусі».
30-гадовага Аляксея Санчука, якога затрымалі ў лістападзе разам з камандай бубначоў «Патрабуем разысьціся», асудзілі на 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Жонка Санчука сьцьвярджае, што на яе мужа «павесілі» знойдзеную ў чужым гаражы піратэхніку.
Сустаршыня страйкаму «Беларуськалію» Анатоль Бокун на закрытым працэсе ў Салігорскім РАУС атрымаў 30 сутак. Яшчэ адна правіна, за якую яго будуць судзіць, — «непадпарадкаваньне».
Уладзімера Лапцэвіча з інтэрнэт-выданьня «6 tv.by Магілёўскі рэгіён» ды Аляксандра Буракова, журналіста Deutsche Welle, вінавацяць у парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў, учыненым паўторна цягам году (ч.3 арт. 24.23 КаАП).
47-гадовы мужчына пакінуў надпіс у адрас Лукашэнкі на аўтазаправачнай станцыі, на яго завялі крымінальную справу.
Пазоў падаў пракурор Горадні Ўладзімер Клішын. Ліквідаваць установу трэба да 12 жніўня. Павал Мажэйка заявіў, што будзе абскарджваць рашэньне суду.
12 траўня ў абласным судзе ў Берасьці распачаўся крымінальны працэс над баранавіцкім актывістам, фігурантам так званай «справы Аўтуховіча» 60-гадовым Уладзімерам Гундарам.
Днямі Кацярыну Барысевіч перавялі з Жодзінскага СІЗА ў Магілёў. Цяпер, імаверна, яе этапуюць у жаночую калёнію ў Гомлі.
Дваіх пакаралі арыштам, адну аштрафавалі.
Даты пачатку працэсу пакуль не назвалі.
Разам на лаве падсудных 7 палітвязьняў: Максім Вінярскі, Дзьмітры Казлоў, Андрэй Войніч, Павал Севярынец, Павал Юхневіч, Яўген Афнагель, Ірына Шчасная.
Траіх партугальскіх памежнікаў асудзілі на турэмныя тэрміны ад 7 да 9 гадоў за нанясеньне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў украінцу Ігару Гаменюку, які памёр пасьля таго, як яго моцна пабілі ў ізалятары аэрапорта, перадае ВВС.
У Бабруйску выйшаў на волю мясцовы журналіст Уладзімір Рэпік, якога затрымалі 9 траўня па адміністрацыйнай справе аб прапагандзе нацысцкай сымболікі.
Агляд падзеяў тыдня з камэнтарамі аналітыкаў.
6 і 7 траўня ў Жодзіне асудзілі 12 жанчын, затрыманых 24 красавіка ў прыватнай лазьні.
6 траўня каля пад’езда супрацоўнікі АБЭЗ затрымалі 34-гадовага Ўладзімера Палуяна. Прычынай сталі сьняжынкі на акне.
Відэаапэратару з Горадні Андрэю Фралову прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту і 870 рублёў штрафу.
Найбольшым на Магілёўшчыне «палітычным» штрафам пакаралі 36-гадовую бабруйчанку Ірыну Сурыгіну.
Віцебскі абласны суд пакінуў бязь зьменаў прысуд палітзьняволенай мэдсястры Юліі Кашаверавай. Яна будзе адбываць паўтара года зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму за тое, што падчас акцыі пратэсту ўдарыла нагой па міліцэйскім бусе.
Актывісту «Народнай грамады» Сяргею Спарышу прысудзілі 6 гадоў узмоцненага рэжыму.
У Беларусі працягваецца судовы перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі.
У судзе Маскоўскага раёну Берасьця вынесьлі прысуд трэцяй групе абвінавачаных ва ўдзеле 13 верасьня ў карагодзе на скрыжаваньні бульвару Касманаўтаў і праспэкту Машэрава.
22 красавіка ў пераходзе на вуліцы Леніна ў Менску затрымалі музыкаў Юлію Шабанаву, Лізавету Пакетаву і Аляксея Жураўлевіча. Міліцыянты Цэнтральнага РУУС склалі на іх пратаколы паводле арт. 24.23 КаАП.
У Беларусі працягваецца судовы перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі. Свабода сочыць за ператрусамі, арыштамі і выракамі ў крымінальных справах. Інфармацыя абнаўляецца.
Загрузіць яшчэ