Праваабаронцы прызналі абвінавачанага палітвязьнем.
У Менскім гарадзкім судзе зноў разглядаюць крымінальную справу супраць інжынэра Ціхана Восіпава, якога вінавацяць у замаху на жыцьцё вайскоўцаў унутраных войскаў МУС падчас жнівеньскіх падзей у Менску.
У Гомлі вынесьлі прысуд дырэктару мясцовага філіялу «Белгазпрамбанку» Валерыю Нікалаенку, а таксама прадпрымальніку Вадзіму Казакевічу.
5 траўня дырэктара газэты Intex-press Уладзімера Янукевіча ўжо другі раз судзілі за інтэрвію са Сьвятланай Ціханоўскай. Працэс адбыўся ў Берасьцейскім абласным эканамічным судзе.
Яе муж Андрэй Шарэнда перакананы, што гэта пагражае здароўю і жыцьцю Паліны.
Сілавікі працягваюць перасьлед за пратэсты. Свабода сочыць за арыштамі, ператрусамі і судовымі рашэньнямі ў адміністрацыйных справах.
«Беспакаранасьці ў Беларусі ўжо ніколі ня будзе». Так Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала навіну пра запуск у Нямеччыне расьсьледаваньня супраць злачынстваў беларускага рэжыму.
У Беларусі працягваецца судовы перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі. Свабода сочыць за ператрусамі, арыштамі і выракамі ў крымінальных справах. Абнаўляецца.
Вярхоўны суд мае вызначыць, дзе іх будуць судзіць.
Адвакаты ад імя дзесяці беларусаў зьвярнуліся ў Фэдэральную пракуратуру Нямеччыны, заявіўшы аб учыненьні Аляксандрам Лукашэнкам злачынстваў супраць чалавечнасьці.
На працэсе па справе тэлеграм-каналу «Армія з народам», які праходзіць у Менскім абласным судзе, прайшлі спрэчкі бакоў.
Таксама Дзьмітры Балаба прасіў спагнаць з падсуднага грошы за «маральную шкоду». Зьмест камэнтароў, якія нібыта абразілі начальніка сталічнага АМАПу, у судзе працытаваць адмовіліся.
️Сёньня ў Вярхоўным судзе разгледзелі апэляцыйную скаргу асуджанага да сьмяротнага пакараньня Віктара Скрундзіка.
Станіслава і Ільлю Косьцевых, калі ім было 19 і 21 год (цяпер 20 і 22), прыгаварылі да расстрэлу за забойства настаўніцы. Незадоўга да прысуду Лукашэнка назваў абвінавачаных «падонкамі».
Суд Чыгуначнага раёну Гомля 4 траўня вынес рашэньне ў крымінальнай справе давераных асоб Сьвятланы Ціханоўскай.
У Беларусі працягваецца судовы перасьлед грамадзян паводле Адміністрацыйнага кодэксу. Свабода вядзе хроніку затрыманьняў, ператрусаў, штрафаў і арыштаў.
Жанчына доўга ня верыла, што людзі ў цывільным перад ёй — міліцыянты, у самой міліцыі ёй не адказвалі. Тацяну Туравец скруцілі і надзелі кайданкі. Пры гэтым ператрус праходзіў у справе супраць яе дачкі, якая даўно не жыве з маці.
«Ранкам да Андрэя прыйшлі дадому, ня ведаем, у колькі дакладна. Абшукалі кватэру і яго забралі», — сказалі сваякі.
Пракурор запатрабаваў 6 гадоў зьняволеньня для актывіста «Народнай грамады» Сяргея Спарыша, якога судзяць у справе тэлеграм-каналу «Армія з народам».
Суд адхіліў хадайніцтвы адвакатаў, якія тыя называлі вельмі істотнымі для высьвятленьня праўды.
131 чалавек трапіў пад арышт, прычынамі якога былі словы ў інтэрвію, лямпадкі ў памяць ахвяраў чарнобыльскай катастрофы, белыя сэрцайкі, нацыянальны сьцяг дома і іншае.
59-гадовы жыхар Наваградку Сяргей Лаўрушчык шэсьць гадоў ствараў прыватны гістарычны музэй. Праз актыўны ўдзел у пратэстах да яго прыйшла міліцыя. Экспанаты прызналі зброяй, гаспадара дома — амаль злачынцам. Сяргей расказаў Свабодзе, што быў вымушаны пакінуць Беларусь.
Чацьвёра расейскіх прадпрымальнікаў, а таксама кантраляваная дзяржавай кампанія «Роснефть» падалі судовыя пазовы пра паклёп супраць выдавецтва HarperCollins ў сувязях з апублікаванай у мінулым годзе кнігай Кэтрын Бэлтан «Людзі Пуціна»
Агляд падзеяў тыдня з камэнтарамі аналітыкаў.
Суд над Паўлам Севярынцам і актывістамі «Эўрапейскай Беларусі» будзе закрытым нават для родных. Пра гэта паведаміла жонка Паўла Вольга Севярынец.
У няволі цяпер 360 палітычных вязьняў, 196 зь іх ужо асудзілі, прычым ня менш за 98 прысудаў вынесьлі ў красавіку. За месяц сьпіс палітычных вязьняў павялічыўся на 39 чалавек.
Праваабаронцу і аднаго зь лідэраў леташніх пратэстаў у Магілёве Валадара Цурпанава перавялі з «хіміі» у сьледчы ізалятар турмы № 4. Яму пагражае больш жорсткі прысуд. Былы сукамэрнік палітвязьня расказаў ягонай жонцы пра стан Валадара.
Сёньня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця вынесьлі прысуд 14 фігурантам пінскай справы. Усіх іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу).
Супраць маці-адзіночкі з Івацэвічаў К. пачалі крымінальную справу па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу (зьнявага прадстаўніка ўлады) за камэнтар пра мясцовага міліцыянта ў сацсетках.
30 красавіка вынесуць прысуд 14 фігурантам «пінскай справы» — удзельнікам пасьлявыбарчых пратэстаў у Пінску, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Свабода падсумавала спрэчныя моманты па выніках гэтага рэзананснага працэсу.
Таксама экстрэмісцкім суд прызнаў відэазапіс інтэрвію. Рашэньне накіравалі ў Міністэрства інфармацыі, якое ўключыць інтэрвію і відэазапіс у Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Судзіць студэнтаў прызначылі Марыну Фёдараву, якая ўжо выносіла прысуды ў палітычных справах. Разгляд пачнецца а 10:30 у судзе Кастрычніцкага раёну Менску.
«Крымінальная справа будзе разглядацца на закрытым судовым пасяджэньні ў сувязі з тым, што матэрыялы адносяцца да таямніцы, якая ахоўваецца законам», — паведамілі ў судзе.
28 красавіка ў Першамайскім судзе Менску пачаўся працэс над Мацьвеем Будніцкім, удзельнікам «Маршу вызваленьня», які адбыўся ў Менску 4 кастрычніка.
Стэндапэра, які ў нядзелю наведаў праўладны мітынг ва Ўруччы, арыштавалі на 15 сутак.
Працэс пачнецца ў Магілёўскім абласным судзе 12 траўня.
Горадзенскага фатографа-фрылянсэра Валера Юдзіна аштрафавалі на 435 рублёў за бел-чырвона-белы сьцяжок у машыне. Пастанову вынес суд Кастрычніцкага раёна Горадні 28 красавіка.
У Беларусі працягваецца судовы перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі. Свабода сочыць за ператрусамі, арыштамі і выракамі ў крымінальных справах.
У судзе над Віктарам Бабарыкам і іншымі топ-мэнэджарамі «Белгазпрамбанку» працягваюць зачытваць матэрыялы справы і дапытваць сьведак.
61-гадовую Сьвятлану Чапурку пакаралі 30 суткамі арышту. Яе затрымалі 22 красавіка падчас дваровага маршу ў Малінцаўцы, як і яе сына Сяргея, вядомага паводле мэму «хлопотное дельце».
У Жодзіне не адбыўся суд над затрыманымі наведнікамі лазьні. Іх некачана адпусьцілі і сказалі чакаць новай позвы.
27 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёну адбыліся судовыя спрэчкі па крымінальнай справе ў дачыненьні давераных асоб Святланы Ціханоўскай — Тацьцяны Канеўскай, Юрыя Ўласава, Дзьмітрыя Івашкова і Аляксандра Шабаліна. Іх абвінавацілі ў «масавых беспарадках» і плянах па «захопе будынкаў».
Вярхоўны суд разгледзеў апэляцыю Паўла Сьпірына на прысуд Менскага гарадзкога суду.
Працягваецца разгляд справы Віктара Бабарыкі і топ-мэнэджэраў «Белгазпрамбанку». Слуханьні праходзяць у Маскоўскім раённым судзе пад юрысдыкцыяй Вярхоўнага суду. Чарговае пасяджэньне пачалося а 10-й гадзіне.
У судзе Менскага раёну праходзяць суды над затрыманымі 23 красавіка ўдзельнікамі Курапацкай варты ля рэстарацыі «Поедем поедим».
Уладзімера Янукевіча пакаралі штрафам на 20 базавых велічынь (580 рублёў).
Загрузіць яшчэ