Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд пакінуў у сіле сьмяротны вырак за забойства пэнсіянэраў


Віктар Скрундзік
Віктар Скрундзік

️Сёньня ў Вярхоўным судзе разгледзелі апэляцыйную скаргу асуджанага да сьмяротнага пакараньня Віктара Скрундзіка.

Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суду пакінула апэляцыйную скаргу асуджанага да сьмяротнага пакараньня Віктара Скрундзіка без задавальненьня, паведамляе «Вясна».

Год таму Менскі абласны суд прысудзіў Віктару Скрундзіку сьмяротнае пакараньне, Валянціну Бушніну — 18 гадоў пазбаўленьня волі, Віталю Мяцежу — 22 гады, Сяргею Захарчанку — 1 год папраўчых работ з утрыманьнем 10% заробку. Іх судзілі па 4 эпізодах: за два забойствы пэнсіянэраў, адну спробу забойства, а таксама крадзеж бэнзакасілкі ў лістападзе 2018 году.

Прысуд быў абскарджаны: калегія Вярхоўнага суду першы раз задаволіла апэляцыйную скаргу і адмяніла сьмяротны прысуд Віктару Скрундзіку. Справу вярнулі на новы разгляд у Менскі абласны суд, які і ў другі раз вынес аналягічнае рашэньне.

Днямі стала вядома пра памілаваньне 19-гадовага Станіслава і 21-гадовага Ільлі Косьцевых, якіх прыгаварылі да расстрэлу за забойства настаўніцы: за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі гэта ўсяго другі вядомы выпадак памілаваньня асуджаных да сьмяротнага пакараньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG