Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінінфарм папярэдзіў Intex-press за інтэрвію зь Ціханоўскай, «Белсаюздрук» скасаваў дамову, а дырэктара судзяць другі раз


Рэдактар і выдавец Intex-Press Уладзімер Янукевіч
Рэдактар і выдавец Intex-Press Уладзімер Янукевіч

4 траўня рэдакцыя Intex-press атрымала пісьмовае папярэджаньне ад Міністэрства інфармацыі. Яно прыйшло электроннай поштай, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Міністэрства інфармацыі папярэдзіла газэту за апублікаванае 14 красавіка інтэрвію зь Сьвятланай Ціханоўскай, якое баранавіцкі суд прызнаў экстрэмісцкім. Рэдакцыі належыць выправіць парушэньні да 14 траўня і паведаміць пра гэта ў міністэрства.

Рэдакцыя зьняла інтэрвію зь Ціханоўскай з свайго сайту і выдаліла з YouTube-канала 29 красавіка, калі на сайце Генпракуратуры зьявілася інфармацыя рашэньне суду прызнаць інтэрвію экстрэмісцкім. Калі быў суд, ці была экспэртыза, хто яе праводзіў, — невядома. Права на абарону рэдакцыі фактычна не далі.

Таксама 4 траўня «Белсаюздрук» паведаміў рэдакцыі, што з 5 траўня «адмаўляецца ад выкананьня дамоўных абавязкаў у аднабаковым парадку». Рэдакцыя зьбіраецца абскардзіць гэтае рашэньне.

Раней газэту адмовілася ўключаць у падпісны каталёг на другое паўгодзьдзе «Белпошта».

5 траўня дырэктара «Інтэкс-прэс» Уладзімера Янукевіча ўжо другі раз судзяць за інтэрвію зь Ціханоўскай. Працэс ідзе ў Берасьцейскім абласным эканамічным судзе. Яму пагражае штраф да 5800 рублёў за «распаўсюджваньне забароненай інфармацыі».

26 красавіка яго за гэтае парушэньне ўжо аштрафаваў на 580 рублёў суд у Баранавічах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG