Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор запатрабаваў 6 гадоў калёніі паплечніку Статкевіча


Сяргей Спарыш
Сяргей Спарыш

Пракурор запатрабаваў 6 гадоў зьняволеньня для актывіста «Народнай грамады» Сяргея Спарыша, якога судзяць у справе тэлеграм-каналу «Армія з народам».

Іншым абвінавачаным пракурор запатрабаваў таксама вялікія тэрміны.

Антаніне Канавалавай і яе мужу Сяргею Ярашэвічу — па 5 гадоў і 6 месяцаў зьняволеньня.

Сяргею Коршуну і Яўгену Прывалаву — па 4 гады і 6 месяцаў зьняволеньня.

Падсудных абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках і падрыхтоўцы беспарадкаў.

Сяргея Спарыша вінавацяць яшчэ і ў тым, што ён перашкаджаў працы Цэнтравыбаркаму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG