Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаную журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч адправілі этапам за тыдзень да вызваленьня


Кацярына Барысевіч у судзе 19 лютага
Кацярына Барысевіч у судзе 19 лютага

Днямі Кацярыну Барысевіч перавялі з Жодзінскага СІЗА ў Магілёў. Цяпер, імаверна, яе этапуюць у жаночую калёнію ў Гомлі, паведаміў Tut.by.

Тэрмін зьняволеньня журналісткі заканчваецца 19 траўня.

Кацярыну Барысевіч і лекара БСМП Арцёма Сарокіна затрымалі 19 лістапада 2020 году. Іх абвінавацілі ў разгалошваньні мэдычнай таямніцы, што, на думку Генпракуратуры, пацягнула за сабой цяжкія наступствы.

13 лістапада 2020 году пад аўтарствам Кацярыны Барысевіч выйшаў артыкул, у якім са спасылкай на мэдычныя дакумэнты і камэнтар лекара сьцьвярджалася, што ў крыві Рамана Бандарэнкі не было выяўлена этанолу. Аляксандар Лукашэнка перад гэтым заявіў, што пабіты да сьмерці хлопец быў п’яны.

2 сакавіка Кацярыне Барысевіч прысудзілі 6 месяцаў пазбаўленьня волі. Прысуд абскардзіла пракуратура, але беспасьпяхова.

Лекара Арцёма Сарокіна асудзілі на два гады калёніі з адтэрміноўкай на адзін год.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG