Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Севярынец: «На працэсе Павал маўчыць»


Павал Севярынец

Павал Севярынец адмаўляецца ад любых адказаў на пытаньні падчас закрытага суду над ім і актывістамі «Эўрапейскай Беларусі», які пачаўся 12 траўня ў Магілёўскім абласным судзе. Пра гэта ў фэйсбуку напісала жонка палітыка Вольга Севярынец.

«Суд над Паўлам працягваецца, працэсы ідуць кожны дзень у даволі хуткім тэмпе, а гэта значыць, што праз пару тыдняў мы можам даведацца прысуд. На працэсе Павал маўчыць. Я ўпэўненая, ён не гаворыць ні-чо-га, не адказвае на пытаньні. Ён падкрэсьліваў гэты момант некалькі разоў у лістах, ён рабіў так і ў 2010 годзе. Кажа, што ўсё, што хацеў, ён сказаў у сваіх кнігах».

Яшчэ з навінаў ад палітвязьня — Севярынца паствілі на ўлік як «экстрэміста». На думку жонкі, гэта патрэбна толькі для таго, каб «ламаць чалавека ў турме». У выніку ад Паўла ўвогуле перасталі прыходзіць лісты, нават сваякам.

«У яго камэры правялі такі „шмон“, што з матрацам выставілі за дзьверы ня толькі яго як „экстрэміста“, але і ўсіх астатніх сукамэрнікаў, намякаючы, што цярпяць яны вось з-за гэтага аднаго».

Вольга штодня езьдзіць у Магілёў, хоць і ня можа трапіць на закрыты працэс.

Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 году каля ягонага дома неўзабаве пасьля таго, як ён правёў на плошчы перад сталічным Камароўскім рынкам «народны пікет свабоды і салідарнасьці» побач зь пікетамі для збору подпісаў за вылучэньне альтэрнатыўных Аляксандру Лукашэнку кандыдатаў у прэзыдэнты.

21 жніўня Севярынец меўся выйсьці на волю пасьля 75 дзён адміністрацыйнага арышту. Аднак Сьледчы камітэт паведаміў, што на палітыка завялі справу паводле арт. 108 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу (затрыманьне празь непасрэдна ўзьніклае падазрэньні ва ўчыненьні злачынства). Затым стала вядома, што палітыку выставілі абвінавачаньне паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках), яго пакінулі пад вартай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG