Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхара Баранавічаў будуць судзіць за абразу Лукашэнкі ў кнізе заўваг і прапаноў


АЗС, ілюстрацыйнае фота

47-гадовы мужчына пакінуў надпіс у адрас Лукашэнкі на аўтазаправачнай станцыі, на яго завялі крымінальную справу.

Што менавіта напісаў мужчына — пракуратура не паведамляе. Пішуць толькі, што надпіс быў «зьневажальным», інфармуе тэлеграм-канал «Выборы видишь?»

У дачыненьні мужчыны распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу — «Публічная абраза прэзыдэнта». Справу перадалі ў суд, абвінавачаны цяпер пад падпіскай аб нявыезьдзе.

Пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году па ўсёй Беларусі сілавікі завялі дзясяткі крымінальных спраў за абразу Лукашэнкі. Беларусы абражалі Лукашэнку надпісамі на плоце, допісамі ў інтэрнэце, вуснымі выказваньнямі і іншым чынам.

Лукашэнка адмаўляецца дабраахвотна сыходзіць у адстаўку, чаго патрабуюць страйкамы прадпрыемстваў і шэраг палітычных і грамадзкіх арганізацый. За пратэсты супраць яго амаль 27-гадовага кіраваньня заведзена некалькі тысяч крымінальных справаў, шэраг іх фігурантаў ужо адбывае турэмныя пакараньні па розных артыкулах, некалькі тысяч беларусаў былі змушаныя пакінуць краіну, асьцерагаючыся перасьледу.

Супраць сілавікоў дасюль не заведзена ніводнай крымінальнай справы за перавышэньне паўнамоцтваў, катаваньні і сьмерці маніфэстантаў падчас разгону пратэстаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG