Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахоўнік ударыў Адама Бяляцкага падчас суду, судзьдзя гэтага не заўважыла. Прысуд — 15 сутак за пікет


Адам Бяляцкі

Адама Бяляцкага затрымалі ўвечары 13 траўня ля мэтро «Каменная горка» за адзіночны пікет у падтрымку палітзьняволеных журналістак Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай, а таксама шматдзетнай маці Вольгі Залатар.

14 траўня яго справу накіравалі ў суд Фрунзэнскага раёну. Падчас суду, які праходзіў анлайн, узьніклі праблемы з сувязьзю. Адам Бяляцкі не пачуў пытаньня судзьдзі і маўчаў у адказ. У гэты момант ахоўнік ударыў яго так, каб не было відаць на відэа.

Назіральнік, які ў гэты час быў у судовай залі, пачуў, як Адам сказаў ахоўніку: «Біць нельга!», а потым заявіў пра гэта судзьдзі. Суддзя Марыя Ярохіна ніякім чынам не адрэагавала на заяву арыштаванага. У выніку разгляду справы яна пакарала Адама Бяляцкага 15-суткавым арыштам паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG