На беларуска-літоўскай мяжы штодня затрымліваюць нелегальных мігрантаў з усходніх краінаў. Глядзім, чым можа адказаць Літва на дзеяньні Беларусі.
Авіякампанія Iraqi Airways скасавала сёньняшні рэйс з Басры ў Менск. Інфармацыя зьявілася на табло прылётаў Менскага аэрапорту.
Літва прапануе паглыбіць галіновыя санкцыі супраць Беларусі. Гэта, хутчэй за ўсё, паўплывае на вытворчасьць угнаеньняў, да якой будуць прымяняцца больш жорсткія абмежаваньні, чым ужо прадугледжана.
Сярэдні заробак ва Ўкраіне за чэрвень 2021 году склаў 14 313 грн, гэта каля 525 даляраў. У Беларусі сярэдні заробак за чэрвень — 568 даляраў.
2,49 — такі курс даляра паводле Нацыянальнага банку Беларусі 3 жніўня. У леташнім жніўні ён быў 2,43 за даляр. Глядзім, чаму даляр не расьце.
Больш паловы студэнтаў у Беларусі — «платнікі». Сёлета такіх прымуць каля 30 тысяч чалавек, а на бюджэтныя месцы — 25 тысяч.
У сувязі з павелічэньнем бюджэту пражытковага мінімуму (БПМ) з 1 жніўня ў Беларусі павысяцца некаторыя віды пэнсій, а таксама розныя віды дапамог і сацыяльных выплат і даплат.
Камісія па пытаньнях дзяржаўнага рэгуляваньня цэнаўтварэньня пры Савеце міністраў узгадніла павышэньне цэнаў на ўвесь асартымэнт малака, кефіру, сьмятаны, тварагу, цьвёрдага і паўцьвёрдага сыру, масла, паведаміла прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.
МКС часова адхілілася ад сваёй пазыцыі на арбіце з прычыны самазапуску рэактыўных рухавікоў на расейскім модулі «Наука», перадае Голас Амэрыкі.
Колькі каштуе Расеі падтрымка рэжыму Лукашэнкі, наколькі вырасьце цана ў выніку санкцыяў? Ці гатовы Крэмль яе плаціць? Ці магчымая ўгода Захаду з Расеяй наконт Беларусі? Ці вядзе цяперашняя залежнасьць Менску ад Масквы да страты сувэрэнітэту Беларусі?
Стала вядома, у чым вінавацяць затрыманае кіраўніцтва завода ў Мёрах, які замест Лукашэнкі ў чэрвені наведалі сілавікі.
Ва Ўкраіне суд аштрафаваў прыватную кампанію «Техімпекс», якая спэцыялізуецца на мадэрнізацыі і рамонце вайсковай тэхнікі для ўзброеных сілаў і спэцыяльных падразьдзяленьняў для зоны баявых дзеяньняў на ўсходзе краіны і аховы дзяржаўнай мяжы.
Міравы судзьдзя судовага ўчастку № 422 Таганскага раёну Масквы аштрафаваў Google на 3 млн расейскіх рублёў за адмову лякалізаваць зьвесткі карыстальнікаў у Расеі. Пра гэта паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на суд.
Больш за тыдзень у складзе дэлегацыі Сьвятланы Ціханоўскай у ЗША знаходзіцца і яе дарадца ў пытаньнях эканамічных рэформаў Алесь Аляхновіч. У інтэрвію «Свабодзе» ён расказаў пра эканамічную стратэгію каманды Ціханоўскай падчас амэрыканскіх сустрэчаў і стан беларускай эканомікі.
Чаму Яраслаў Раманчук зьехаў зь Беларусі? Як ён тлумачыць шматлікія пакаяньні затрыманых пратэстоўцаў, асабліва ў сьвятле яго ўласнага пакаяньня ў 2020 годзе? Як ён ацэньвае эфэктыўнасьць санкцыяў, якія дзейнічаюць адносна Беларусі? Які прагноз курсу даляра і сярэдняга заробку ён дае?
Сьпявачка лічыць, што там незаконна выкарысталі яе фанаграму.
Міжнародны валютны фонд можа выдзеліць для Беларусі 950 мільёнаў даляраў крэдыту. Гэта адбываецца ў рамках дапамогі краінам сьвету ў барацьбе з наступствамі пандэміі. Офіс Сьвятланы Ціханоўскай намагаецца заблякаваць гэтыя сродкі, пакуль у Беларусі не адбудуцца сумленныя выбары.
Рэальныя пэнсіі, разьлічаныя з папраўкай на рост цэнаў на тавары і паслугі, падаюць у Беларусі шосты месяц запар. Гэта вынікае з дадзеных Белстату.
Мінімальны заробак у Польшчы — 616 эўра, а сярэдні за 2020 год — 1136,84 эўра. У Беларусі сярэдні налічаны заробак у чэрвені складаў 1433 рублі. Гэта каля 466 эўра.
Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, фактычнае беспрацоўе ў першым паўгодзьдзі склала 205,3 тысячы чалавек, або 4,1% ад колькасьці працоўнай сілы. Афіцыйная лічба беспрацоўных нашмат меншая — блізу 8 тысяч.
Чытачы прыслалі Свабодзе копію загаду генэральнага дырэктара наваполацкага «Нафтану» Андрэя Сойкі.
Хто і навошта прыдумаў ідэю газаправоду «Паўночны паток»? Чаму вакол яго так шмат рознагалосьсяў? Што ён азначае для Беларусі і рэгіёну? Пра ўсё гэта ў тлумачалцы Свабоды.
Кіраўніцтва ведамства пацьвярджае гатовасьць забясьпечыць унутраны рынак і паставіць на экспарт прадукцыі на 6 млрд даляраў.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзеньні эканамічных санкцыяў супраць расейскай інтэрнэт-крамы Wildberries
У таматах зь Беларусі расейцы знайшлі вірус мазаікі Пэпіна.
Міжведамасная камісія Ўкраіны ў пытаньнях міжнароднага гандлю абвясьціла аб падоўжаньні яшчэ на шэсьць месяцаў антыдэмпінгавага расьледаваньня аб пастаўках фанэры зь Беларусі.
Нямеччына і ЗША дамовіліся аб умовах завяршэньня будаўніцтва трубаправоду «Паўночны паток − 2», які пагражае Ўкраіне стратай транзыту расейскага газу ў Эўропу
Абслугоўваць карткі ва ўсіх плацежных тэрміналах пачнуць з 1 студзеня 2022 году.
ЗША і Нямеччына заключылі пагадненьне аб заканчэньні будаўніцтва важнага расейскага праекта — «Паўночнага патоку — 2».
Гадавы прырост спажывецкіх цэнаў у чэрвені дасягнуў амаль 10%.
Намесьнік кіраўніка Дзяржаўнага камітэту гігіены і здароўя КНР Цзэн Ісінь абвінаваціў САЗ у пагардзе да здаровага сэнсу і ў высакамерным стаўленьні да навукі.
Усяго з пачатку 2021 года літоўскія мытнікі затрымалі амаль 9 млн пачкаў цыгарэт, якія спрабавалі нелегальна правезьці празь мяжу. Большасьць іх (75%) — беларускай вытворчасьці (маркі Minsk, Fest, NZ і Queen). Амаль усе астатнія (23%) — цыгарэты з Калінінградзкай вобласьці.
Колькі зарабляюць у Літве настаўнікі, IT-спэцыялісты і кіроўцы — паглядзелі лічбы.
Маштабная апэрацыя з правядзеньнем ператрусаў разгарнулася ў «пратэставым» доме па праспэкце Дзяржынскага, 119 каля мэтро «Малінаўка» ў Менску. З мінулага тыдня туды прыходзяць сілавікі: людзі ў масках з заплечнікамі ходзяць па кватэрах і пад’ездах.
Міністры замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба і Польшчы Зьбігнеў Раў выступілі супраць дамовы Нямеччыны і ЗША аб расейскім газаправодзе «Паўночны паток – 2».
Старшы навуковы супрацоўнік цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук адказвае на пытаньне, ці могуць улады ўвесьці валютныя абмежаваньні, прагназуе, што будуць рабіць улады з бізнэсам, і тлумачыць, што сталася з «рэформамі» ўраду Галоўчанкі.
Пры якіх умовах у Беларусі можа здарыцца ўсеагульны страйк? Ці прывядзе ён да палітычных зьменаў у краіне? Ці зьяўляюцца беларускія чыноўнікі патрыётамі? Пра гэта расказвае старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.
Пэкін лічыць, што Менск і Брусэль могуць вырашыць рознагалосьсі без пагроз ужываньня санкцый.
Беларускія і ўкраінскія праваабронцы заявілі аб новай вялікай хвалі міграцыі грамадзян Беларусі, якія ўцякаюць ад перасьледу, і заклікалі ўлады Ўкраіны стварыць умовы для іхнай легалізацыі.
Падатак на даданую вартасьць будуць спаганяць пасьля ўвядзеньня новых правілаў у Эўразьвязе.
Учора ўрад Беларусі прыняў пастанову аб часовай забароне на вываз асобных відаў тавараў
Міжнародная аплатная сыстэма Mastercard уступіла ў перамовы з нацыянальнай плацежнай сыстэмай Беларусі «БелКарт» пра закрыцьцё брэнду Maestro.
«Цудоўная крама» атрымала наказ ад Міністэрства надзвычайных сытуацый, празь які ўстанова закрыецца ўжо ў ліпені.
21 ліпеня Нацыянальны банк Беларусі прыняў рашэньне павысіць стаўку рэфінансаваньня да 9,25%. Прагнозы экспэртаў для беларускай эканомікі несуцяшальныя, аднак прэм’ер-міністар спадзяецца, што выратуе Расея.
Кіраўнік МЗС Беларусі чарговы раз заявіў, што лічыць санкцыі «фінансава-эканамічнай вайной Захаду зь Беларусьсю».
Эўразійскі банк разьвіцьця дапускае, што стаўка рэфінансаваньня ў Беларусі неўзабаве можа быць падвышаная да 10% ці нават вышэй.
Асноўныя сусьветныя нафтаздабыўныя кампаніі дасягнулі пагадненьня аб павелічэньні здабычы, паклаўшы канец спрэчкам, падчас якіх сусьветныя цэны на нафту ў гэтым месяцы дасягнулі самага высокага ўзроўню за шэсьць апошніх гадоў.
Аплаціць паслугу можна з любой кропкі сьвету проста на сайце.
Генэральны дырэктар нарвэскай кампаніі Yara Свайн Тур Гульсэтэр заявіў, што будзе працягваць імпартаваць зь Беларусі калійныя ўгнаеньні да таго часу, «пакуль гэта можа станоўча паўплываць на правы працоўных у Беларусі».
Загрузіць яшчэ