Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму вязьні каюцца? Інтэрвію зь Яраславам Раманчуком


КДБ, цэнтральны офіс у Менску

Чаму Яраслаў Раманчук зьехаў зь Беларусі? Як ён тлумачыць шматлікія пакаяньні затрыманых пратэстоўцаў, асабліва ў сьвятле яго ўласнага пакаяньня ў 2020 годзе? Як ён ацэньвае эфэктыўнасьць санкцыяў, якія дзейнічаюць адносна Беларусі? Які прагноз курсу даляра і сярэдняга заробку ён дае?

На гэтыя тэмы Юры Дракахруст гутарыць зь вядомым эканамістам Яраславам Раманчуком.

Раманчук

  • Лёгіка рэжыму — укачаць у асфальт усе крыніцы вольнай думкі і тых людзей, якія гавораць народу праўду.
  • Усе палітыкі альбо сядзяць, альбо зьехалі.
  • З пункту гледжаньня Лукашэнкі мы — ворагі.
Яраслаў Раманчук
Яраслаў Раманчук
  • Я быў у офісе, калі быў ператрус. Мэта ператрусу — «пошук крыніцаў фінансаваньня тэрарыстычнай дзейнасьці».
  • У 1996 годзе, калі зачынялі наш цэнтар «Усход-Захад», нам казалі, што мы цээрушнікі. Потым нас залічылі ў эфэсбэшнікі.
  • Людзі, якія прымаюць сёньня рашэньні, ня ведаюць ні эканомікі, ні культуры, ня могуць нават падлічыць страты, якія нясе Беларусь ад таго, што «філязофскія караблі» плывуць зь Беларусі.
  • Я не хацеў адчуць ізноў тыя катаваньні, празь якія я прайшоў у 2010 годзе.
  • Сям’я мая пакуль застаецца ў Менску.
  • Я ці не адзіны чалавек, які мае забарону на ўезд у Шэнгенскую зону ад Літвы.
  • Так што ў мяне не было варыянтаў — толькі Ўкраіна, якая зьяўляецца вольнай краінай.
  • У кастрычніку 2019 году мне было адмоўлена ў візе ў Літву, я трапіў у сьпіс асобаў, якія становяць небясьпеку для Літвы.
  • Потым мне сказалі, што, магчыма, гэта зьвязана з маёй крытыкай міжнароднай тытунёвай мафіі.
  • Яна дзейнічае ня толькі ў Беларусі і Расеі, але і ў краінах ЭЗ.
  • Я зьвяртаўся і да Ціханоўскай, і да Латушкі, каб яны дапамаглі вырашыць гэтае пытаньне, бо гэта абсурд.
  • Я 25 гадоў адстойваю каштоўнасьці Эўропы, а гэтая самая Эўропа забараняе мне ўезд у яе.
  • У 90-я гады я рыхтаваў дакумэнты для «ценевага ўраду», у які ўваходзілі Генадзь Карпенка, Станіслаў Багданкевіч, Васіль Шлындзікаў.
  • З таго часу мой пункт гледжаньня не зьмяніўся.
  • Маёй навуковай тэмай застаецца — як прыйсьці ад цэнтралізаванай да свабоднай эканомікі.
  • Сёньня эканамічны блёк ураду не прымае рашэньні. Іх прымаюць генэралы.
  • Зь імі я, на шчасьце, ніколі нічога агульнага ня меў.
  • Я сеў на маршрутку, даехаў да Віцебску, адтуль — да Воршы, у Воршы сеў у цягнік у Смаленск.
  • На наступны дзень са Смаленску даехаў да Бранску, потым сеў на транзытны аўтобус да Кіева.
  • Паездка заняла 48 гадзін.
  • Ня памятаю, калі ў мяне раней была вага 77 кіляграмаў.
  • Калі ты трапляеш у рукі праваахоўных органаў, ёсьць рэчы, празь якія ты ня можаш пераступіць — калі дзеля тваёй пазыцыі некага могуць забіць.
  • У нас ёсьць зубры вулічнага змаганьня, якія падрыхтаваныя да такога стаўленьня.
  • У 2010 годзе я ня быў гатовы да таго, што будзе.
  • Мне казалі — калі ты ня зробіш заяву, якую мы ад цябе патрабуем, Анатоля Лябедзьку забʼюць, і кроў будзе на тваіх руках.
  • Калі цябе так апрацоўваюць 5 гадзін, ты думаеш не пра сваю палітычную карʼеру, а пра жыцьцё іншых людзей.
  • У тых людзей, якія зараз робяць падобныя заявы, таксама знайшлі рэчы, празь якія яны ня могуць пераступіць.
  • Гэта робіцца дзеля ўратаваньня жыцьця — свайго і сваіх блізкіх.
  • Я нікога ня буду асуджаць.
  • У 2011 годзе, калі я рабіў заяву на судзе над вязьнямі Плошчы-2010, я казаў, што яны невінаватыя ў тым, што адбылося.
  • Пра гэта, на жаль, дэмакратычныя СМІ не напісалі.
  • Гэта было выгадна і частцы грамадзянскай супольнасьці, якая зрабіла Раманчука ўвасабленьнем зла.
  • У свой час забілі Захаранку і Ганчара. Я ня ведаў, наколькі рэальныя былі пагрозы забіць іншых людзей, якімі мяне палохалі.
  • У 2020 годзе былі ўведзеныя 3 пакеты санкцыяў ЭЗ, сёлета — яшчэ адзін.
  • Але за 5 месяцаў гэтага году экспарт тавараў павялічыўся на 35%.
  • А экспарт тавараў зь Беларусі ў ЭЗ павялічыўся больш як у два разы.
  • Пункт гледжаньня, які прасоўвае прэмʼер Галоўчанка і дарадца Лукашэнкі па эканамічных пытаньнях Бельскі, заблякаваны Нацбанкам.
  • І гэтага не было б без рашэньняў Лукашэнкі.
  • Чаканьні інфляцыі ў Беларусі складаюць 20% у гадавым вымярэньні.
  • Хто зьяўляецца бэнэфіцыярам заходніх санкцыяў адносна Беларусі? Безумоўна, буйны расейскі бізнэс.
  • Узровень залежнасьці Беларусі ад РФ істотна павялічыўся.
  • Не абавязкова гэта скончыцца далучэньнем Беларусі да Расеі, але на працягу 18 месяцаў могуць быць захопленыя ўсе камандныя вышыні беларускай эканомікі.
  • Для падтрыманьня цяперашняга ўзроўню заробкаў да канца бягучага году рэсурсы ёсьць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG