Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская кампанія ня выканала дзяржаўную абарончую замову праз спыненьне паставак зь Беларусі


Украінскія БМП
Украінскія БМП

Ва Ўкраіне суд аштрафаваў прыватную кампанію «Техімпекс», якая спэцыялізуецца на мадэрнізацыі і рамонце вайсковай тэхнікі для ўзброеных сілаў і спэцыяльных падразьдзяленьняў для зоны баявых дзеяньняў на ўсходзе краіны і аховы дзяржаўнай мяжы.

Як адзначаецца ў судовым рашэньні, кампанія не змагла своечасова выканаць кантракт, падпісаны з адміністрацыяй Дзяржаўнай памежнай службай Украіны на рамонт вайсковай тэхнікі, паколькі Беларусь сарвала пастаўкі дызэльных рухавікоў.

Вядома, што прадстаўнікі навукова-вытворчай кампаніі «Техімпекс» у верасьні 2020 году зьвярталіся да Дзяржаўнай памежнай службы з просьбай падоўжыць тэрміны выкананьня замовы. Свой зварот яны матывавалі тым, што пастаўкі дызэльных рухавікоў зь Беларусі ўскладніліся «праз палітычныя праблемы, грамадзкія супрацьстаяньні і беспарадкі».

Дзяржаўная памежная служба прасіла суд пакараць прыватную вайсковую кампанію штрафам у памеры 1 903 500 грыўняў (больш за 180 тысяч даляраў у эквіваленце). Кампанія, у сваю чаргу, настойвала на зьмяншэньні памераў спагнаньня.

«У выпадку вялікіх штрафных санкцый кампанія ўвогуле можа спыніць сваю дзейнасьць, што ва ўмовах ваеннага канфлікту ў Данецкай і Луганскай абласьцях можа супярэчыць дзяржаўным інтарэсам», — патлумачылі ейныя прадстаўнікі.

У выніку суд у дзесяць разоў зьнізіў штраф, але абавязаў кампанію кампэнсаваць усе судовыя выдаткі.

Навукова-вытворчая кампанія «Техімпекс» заснаваная ў 2003 годзе і зьяўляецца адной з самых вялікіх ва Ўкраіне прыватных вайсковых кампаній, якія займаюцца вытворчасьцю вайсковай тэхнікі, а таксама яе рамонтам, мадэрнізацыяй і ўтылізацыяй.

  • Ні ў судовым рашэньні, ні на сайце кампаніі «Техімпекс» няма інфарамцыі, якое менавіта прадпрыемства Беларусі ня выкананла свае кантрактныя абавязаньні. Свабода зьвярнулася да ўкраінскай кампаніі па тлумачэньне.
  • У Беларусі вытворцам такіх рухавікоў зьяўляецца Менскі маторны завод.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG