На пасяджэньні Эканамічнага суду СНД 20 красавіка міністар юстыцыі Віктар Галаванаў адклікаў пазоў да Расеі аб неправамернасьці зьбіраньня мыта на нафтапрадукты.
Сёньня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі таргі замежнымі валютамі.
19 красавіка Нацбанк дазволіў рынкавы курс беларускага рубля пры зьдзелках паміж юрыдычнымі асобамі, але гэта ніяк не адбілася на сытуацыі з наяўнай валютай. Валюты ў абменных пунктах па-ранейшаму няма.
Чым тлумачыцца рашэньне Менгарвыканкаму па скарачэньні жыльлёвага будаўніцтва? З такім пытаньнем мы зьвярнуліся да кіраўніка аналітычнага цэнтру "Стратэгія" Леаніда Заікі.
У блогу пад такім загалоўкам Уільям Молдын аналізуе на сайце газэты The Wall Street Journal апошнія крокі беларускіх уладаў у спробе утаймаваць валютны крызіс.
Стаўка рэфінансаваньня Нацыянальнага банку Беларусі з 20 красавіка 2011 года павялічваецца з 12 працэнтаў да 13 працэнтаў гадавых. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва упраўленьні інфармацыі Нацбанку.
Нацыянальны банк Беларусі зьняў абмежаваньні на курс даляра для прадпрыемстваў. Як гэта паўплывае на дзейнасьць індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама на пакупніцкай здольнасьці спажыўцоў?
Беларусі можа спатрэбіцца дадатковы крэдыт Міжнароднага валютнага фонду на 2,5 мільярда даляраў, бо валютныя рэзэрвы краіны ўпалі, цытуе агенцтва Блумбэрг экспэртаў банкаўскай групы UniCredit SpA.
Пра гэта паведаміў журналістам у Менску дырэктар дэпартамэнту цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі Ігар Фамін.
У крамах і на рынках пачаліся перабоі з пастаўкамі шэрагу імпартных тавараў. Некаторыя ўвогуле зьнікаюць з продажу, а тыя, што зьяўляюцца, каштуюць значна больш, чым раней.
Абяцаная ўладамі стабілізацыя валютнага рынку не надышла. Абменныя пункты і банкаматы даляраў ды эўра не выдаюць, а «ценявы» валютны курс перавышае афіцыйны на 30–50%.
Беларускія ўлады зьнялі абмежаваньні па курсаўтварэньні на пазабіржавым рынку ў сэгмэнце юрыдычных асобаў.
Берасьцейская аптовая база кампаніі "Табак-Інвест" адмаўляецца прадаваць прадукцыю прадпрымальнікам. Прадстаўнікі кампаніі тлумачаць гэта недахопам сыравіны. А прадпрымальнікі лічаць, што такім чынам іх выціскаюць з рынку.
Беларускае кіраўніцтва абяцае "стабілізаваць сытуацыю" на валютным рынку краіны цягам бліжэйшых дзён. Між тым экспэрты перакананыя: ва ўмовах глыбокага фінансавага крызісу, у якім апынулася Беларусь, ніякая стабілізацыя ня будзе магчымая без абясцэньваньня нацыянальнай валюты.
Лукашэнка заявіў, што самы цяжкі этап эканамічнага крызісу ў Беларусі ўжо мінуў. Карэспандэнты "Свабоды" ў рэгіёнах цікавіліся сытуацыяй на валютным і спажывецкім рынках: ці спраўджваюцца заявы кіраўніка краіны і што пра цяперашнія эканамічныя рэаліі мяркуюць людзі.
Аб'ём продажу алькагольных напояў і піва ў пераліку на абсалютны алькаголь у студзені-сакавіку вырас на 9,7%.
Урад і Нацбанк дамовіліся легалізаваць "ценявы" абменны курс беларускага рубля, які склаўся ва ўмовах дэфіцыту замежнай валюты. Рынкавы курс будзе фармавацца на альтэрнатыўнай гандлёвай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы.
Урад Беларусі ня зможа пазьбегчы дэвальвацыі рубля з улікам росту дэфіцыту замежнага гандлю і зьніжэньня золатавалютных рэзэрваў, лічыць старшыня праўленьня Ашчаднага банку РФ, якому належыць адзін з найбуйнейшых беларускіх банкаў – "БПС-Банк".
"Я б хацеў, каб мы скончылі цягам месяца, але гэта залежыць ад характару перамоваў, ці будуць цяжкасьці з пытаньнямі, якія мы разьбіраем," - заявіў віцэ-прэм'ер, міністар фінансаў РФ Аляксей Кудрын.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў бліжэйшыя некалькі дзён сытуацыя на валютным рынку краіны будзе стабілізаваная.
Урад Беларусі зацьвердзіў пералік тавараў і паслугаў, цэны на якія рэгулюецца міністэрствамі эканомікі, аховы здароўя, аблвыканкамамі і Менгарвыканкамам.
У студзені-лютым 2011 года адмоўнае сальда зьнешняга гандлю паводле дадзеных Нацбанка склалася 1,523 мільярдаў даляраў.
Расея сумесна зь Міжнародным валютным фондам гатовая аказаць дапамогу Беларусі ў сувязі з плацежным крызісам у краіне, але толькі ў тым выпадку, калі ўрад будзе гатовы прадоўжыць рэформы, заявіў міністар фінансаў РФ Аляксей Кудрын.
Нашы карэспандэнты ў розных рэгіёнах наведалі сёньня абменныя пункты валюты. Даляраў і эўра ў свабодным продажы няма нідзе. Людзі чакаюць у чэргах у спадзяваньні на тое, што нехта здасьць валюту, каб тут жа яе набыць.
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад ураду і Нацыянальнага банку не дапускаць рэзкіх рухаў на валютна-фінансавым рынку краіны.
Эўрапейскія банкі і страхавыя кампаніі рэкамэндавалі гандлёвым партнэрам беларускіх прадпрыемстваў устрымацца ад нарошчваньня абаротаў і паступова пераходзіць на рэжым працы па перадаплаце.
Нацыянальны банк Беларусі з 15 красавіка прыпыніў продаж каштоўных мэталаў у мерных зьлітках (золата, срэбра, плятына) за беларускія рублі, паведамляе Інтэрфакс-Захад.
Падзеі на валютным рынку Беларусі выклікаюць неразуменьне ў міжнародных фінансістаў. Якім чынам у дадзенай сытуацыі мусіць дзейнічаць Нацыянальны банк? Чаму беларускія ўлады ўпарта адмаўляюцца ад дэвальвацыі рубля?
Хваля падвышэньня цэнаў на тавары не спыняецца. З прадуктаў найперш даражэюць алей, макарона, дзіцячае харчаваньне, гарбата, кава. Уласныя карэспандэнты «Свабоды» хадзілі сёньня па крамах і рынках у розных рэгіёнах Беларусі.
Імпартэры папярэдзілі: пры цяперашнім стане рэчаў, калі валюта пад набыцьцё прадукцыі далей будзе недаступная, кошт бальшыні харчоў самым бліжэйшым часам падскочыць на 50%.
Згодна з пастановаю Міністэрства эканомікі, пасьля павелічэньня адпускной цаны розьнічны кошт гарэлкі складзе 9,4 тысячы рублёў за 0,5 літра.
З 14 красавіка Беларусь і Расея будуць весьці кансультацыі ў пытаньнях крэдытна-фінансавага супрацоўніцтва. Кансультацыі праводзяцца з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў фінансаў і нацыянальных банкаў дзьвюх краін.
Нацыянальны банк павысіў з 12 да 13 працэнтаў стаўку рэфінансаваньня, паведамляецца ў прэсавым рэлізе Нацбанку.
Урад Кіргізстану 11 красавіка ўхваліў рашэньне аб пачатку далучэньня краіны да мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі і да Адзінай эканамічнай прасторы.
Пакупніцкі ажыятаж, выкліканы адсутнасьцю ў банках валюты, ахапіў усе рэгіёны Беларусі.
Фармальна Нацыянальны банк захоўвае ранейшую прывязку беларускага рубля да асноўных валют. Але ў рэальнасьці дзейнічае множнасьць курсаў, а банкі пераходзяць на дамоўную працу з кліентамі.
Паводле пастановы міністэрства эканомікі, ад 14 красавіка больш як на траціну будуць падвышаныя цэны на звадкаваны газ на аўтазапраўках.
Ажыятаж на аўтамабільным рынку ў Горадні не сьціхае. Штодня ў ДАІ Горадні рэгіструецца 600-700 аўта. Некаторыя людзі дзеля аўтабізнэса закладваюць кватэры і бяруць чарговыя крэдыты.
Шэраг беларускіх банкаў увёў чарговыя абмежаваньні для ўладальнікаў плястыкавых картак. Гэтым разам справа тычыцца разьліковых апэрацый па рублёвых картках за межамі Беларусі.
У беларускіх банках па-ранейшаму немагчыма свабодна набыць валюту. Гэта значна ўскладніла працу дробных прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рэчавых рынках.
Павышэньне коштаў паліва на ўнутраным рынку Беларусі абумоўленае падаражэньнем сыравіны і дысбалянсам коштаў з суседнімі краінамі.
Менскія гарадзкія ўлады запыталі ў буйных экспартэраў сталіцы інфармацыю аб стане валютных сродкаў на іх рахунках. Адпаведны ліст быў разасланы 7 красавіка адміністрацыямі раёнаў гораду.
Урад Беларусі прапрацоўвае магчымасьць чарговага павелічэньня тарыфаў на жыльлёва-камунальную гаспадарку на 5—7 даляраў.
Як паведамляецца ў сумесным прэс-рэлізе міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі і расейскага Нацыянальнага саюзу вытворцаў малака (Саюзмалако), дамоўленасць аб гэтым была дасягнута на сумеснай нарадзе ў Менску.
Беларусь выставіць сваю долю ў беларускім сотавым апэратары МТС на міжнародны аўкцыён, паведаміў віцэ-прэм'ер ураду Анатоль Калінін.
Цана расейскага газу для Беларусі ў другім квартале 2011-га складае 244,7 даляра за тысячу кубамэтраў. У першым квартале газ пастаўляўся па цане 223 даляра.
Шэраг будаўнічых арганізацый прыпынілі заключэньне новых дамоваў на далявое будаўніцтва. Гэта адбылося адразу пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка, выступаючы у Кобрыне на Берасьцейшчыне, паведаміў: «Жыльля мы зараз будзем будаваць менш».
Горацкі прадпрымальнік Андрэй Бажко вырашыў прыпыніць галадоўку і згарнуць пікетаваньне, якое ён праводзіў ля адміністрацыйнага будынка перасоўна-мэханізаванай калёны № 1.
Бягучая эканамічная сытуацыя ў Беларусі абмяркоўвалася 6 красавіка падчас відэапрэс-канфэрэнцыі з кіраўніком місіі МВФ Крысам Джарвісам са штаб-кватэры ў Вашынгтоне. Яна праходзіла ў прадстаўніцтве МВФ у Менску.
Валютны крызіс у Беларусі працягваецца. У абменьніках чэргі, валюты на продаж па-ранейшаму няма: толькі калі нехта здасьць.
Загрузіць яшчэ