Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кудрын: Расея і Беларусь цягам месяца могуць завяршыць перамовы па крэдытах


Аляксей Кудрын
Аляксей Кудрын
"Я б хацеў, каб мы скончылі цягам месяца, але гэта залежыць ад характару (перамоваў – Інтэрфакс), ці будуць цяжкасьці з пытаньнямі, якія мы разьбіраем," - заявіў віцэ-прэм'ер, міністар фінансаў РФ Аляксей Кудрын.

"Я сустрэўся ў панядзелак зь міністрам фінансаў Беларусі, мы абмяняліся інфармацыяй, адказвалі на пытаньні адзін аднаго, у мяне ёсьць разуменьне таго, што на сёньняшні дзень гатова, як гэта ўяўляе беларускі бок ", - дадаў Кудрын.

Ён адзначыў, што бакі вызначылі пытаньні, па якім трэба прывесьці дадатковую працу: "Такая праца ўжо ідзе штодня".

Раней Мінфін Расеі паведамляў, што ўзгадніў прапанаваныя Беларусьсю захады эканамічнай палітыкі на сярэднетэрміновую пэрспэктыву.

Узгадненьне эканамічных захадаў зьяўляецца адной з умоваў прадастаўленьня крэдытаў Беларусі.

Беларусь зьвярнулася да Расеі з просьбай выдзеліць стабілізацыйны крэдыт на 1 млрд даляраў ЗША і крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС на 2 млрд даляраў ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG