Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на паслугі ЖКГ могуць вырасьці


Урад Беларусі прапрацоўвае магчымасьць чарговага павелічэньня тарыфаў на жыльлёва-камунальную гаспадарку на 5—7 даляраў.

"Прапрацоўваецца пытаньне нязначнага павелічэньня тарыфаў", — сказаў віцэ-прэм'ер ураду Беларусі Анатоль Калінін.

"Гэта досыць далікатнае пытаньне. Але кіраўнік дзяржавы паставіў задачу, што мы павінны паказаць, наколькі зьнізілі выдаткі ў ЖКГ у цэлым. На такую велічыню будзе разглядацца і падвышэньне тарыфаў для насельніцтва", — патлумачыў Калінін.

Чыноўнік нагадаў, што сёлета ўжо "былі павышаныя тарыфы на 5 даляраў: на 4 даляра вырасьлі тарыфы на паслугі па лініі Міністэрства энэргетыкі, і на 1 даляр — на ўсе астатнія паслугі".

Калінін таксама сказаў, што ў 2011 годзе стаіць задача павялічыць пакрыцьцё насельніцтвам выдаткаў на паслугі ЖКГ да 34,5%. Віцэ-прэм'ер падкрэсьліў, што "тарыфы будуць павялічвацца, але яны будуць кантралявацца, а падвышэньне абмяркоўвацца", перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG