Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан ідзе ў мытны саюз


Урад Кіргізстану 11 красавіка ўхваліў рашэньне аб пачатку далучэньня краіны да мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі і да Адзінай эканамічнай прасторы.

На пасяджэньні быў аднагалосна зацьверджаны склад міжведамаснай камісіі па далучэньні краіны да МС. Камісія створана для перамоваў аб уступленьні «з улікам адчувальных для ўнутранага рынку краіны таварных пазыцый і сэктараў эканомікі», перадае РИА-Новости.

Як было заяўлена падчас пасяджэньня, інтэграцыйныя працэсы з краінамі ЭўрАзЭС зьяўляюцца для Кіргізстану прыярытэтнымі. У агульным аб'ёме зьнешняга гандлю Кіргізстану краіны мытнага саюзу займаюць 44,9%. Найбольшую вагу ў таваразвароце Кіргізстану займае Расея.

«Уступленьне ў мытны саюз патрэбнае ў першую чаргу Кіргізстану. Уступленьне ў арганізацыю ўмацуе зьнешнія межы краіны і палепшыць умовы жыцьця і працы каля паўмільёна грамадзян Кіргізстану, якія працуюць у Расеі і Казахстане. Дасьць Бог, і з 1 студзеня мы будзем у Адзінай эканамічнай прасторы », - заявіў падчас абмеркаваньня гэтага пытаньня прэм'ер-міністар Алмазбек Атамбаеў. Пры гэтым Атамбаеў нагадаў, што Кіргізстан зьяўляецца чальцом Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.

Урад таксама мае намер зацьвердзіць праект ліста-звароту да вышэйшага органу мытнага саюзу - Міждзяржаўнага Савету ЭўрАзЭС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG