Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія ўлады зьнялі абмежаваньні на пазабіржавым рынку


Беларускія ўлады зьнялі абмежаваньні па курсаўтварэньні на пазабіржавым рынку ў сэгмэнце юрыдычных асобаў.

Пра гэта заявіў журналістам першы намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Мікалай Лузгін, перадае Інтэрфакс.

Раней, згодна з распараджэньнем Нацбанку, курс продажу замежнай валюты пры зьдзелках банкаў зь юрыдычнымі асобамі ня мог перавышаць афіцыйны курс больш чым на 10%, а ў сэгмэнце зьдзелак зь фізычнымі асобамі — больш чым на 2%.

"Ад сёньняшняга дня зьнятыя абмежаваньні па фармаваньні курсу беларускага рубля пры ажыцьцяўленьні зьдзелак куплі і продажу замежнай валюты паміж банкамі і суб'ектамі гаспадараньня", — сказаў Лузгін.

На наступным тыдні Беларуская валютна-фондавая біржа правядзе першыя альтэрнатыўныя таргі для вызначэньня рынкавага курсу беларускага рубля на аснове попыту і прапановы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG