Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэф: Урад Беларусі ня зможа пазьбегчы дэвальвацыі


Герман Грэф
Герман Грэф
Урад Беларусі ня зможа пазьбегчы дэвальвацыі нацыянальнай валюты з улікам росту дэфіцыту замежнага гандлю і зьніжэньня золатавалютных рэзэрваў, лічыць Герман Грэф, старшыня праўленьня Ашчаднага банку РФ, якому належыць адзін з найбуйнейшых беларускіх банкаў – "БПС-Банк".

"Урад Беларусі ня здатны пазьбегчы дэвальвацыі, хоць гэта будзе вельмі добра для эканомікі", – цытуе Bloomberg Грэфа.

З-за зьніжэньня золатавалютных рэзэрваў на 25% за I квартал 2011 году Нацыянальны банк Беларусі захоўвае мараторый на валютныя інтэрвэнцыі, што прывяло да вострага дэфіцыту замежнай валюты.

У гэтай сытуацыі ў Беларусі фармуецца "ценявы" рынак безнаяўнай валюты, бягучы абменны курс ужо перавышае афіцыйны курс на 50%. На "ценявым" рынку беларускі рубель імкліва таньнее – на пачатку мінулага тыдня ён перавышаў афіцыйны курс на 30%.

Дэвальвацыя афіцыйнага курсу беларускага рубля наблізілася да мяжы зацьверджанага Аляксандра Лукашэнкам калідору – ня больш за 8% да кошыка валют (даляр ЗША, эўра, расейскі рубель).

Паводле стану на 18 красавіка беларускі рубель зьнізіўся да кошыка валют на 7,57%, піша Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG