Згодна з пастановаю Міністэрства эканомікі, пасьля павелічэньня адпускной цаны розьнічны кошт гарэлкі складзе 9,4 тысячы рублёў за 0,5 літра.
У той жа час гранічная мінімальная адпускная цана на імпартныя алькагольныя напоі, што рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі, захаваецца на ранейшым роўні – 13,65 тысячы рублёў за 0,5 літра (без ПДВ), падае БЕЛТА.
Тым часам стала вядома, што беларускі ўрад падрыхтаваў праект пастановы, якая прадугледжвае значнае падвышэньне акцызаў на піва і цыгарэты. Як паведамілі рэсурсу Naviny.by у дзяржаўных органах, акцызы на піва мяркуецца падвысіць у такой меры: на піва з утрыманьнем долі сьпірту да 7% – да 1800 рублёў за літар, на піва з утрыманьнем сьпірту, большым за 7%, – 1830 рублёў за літар. Як у першым, так і ў другім выпадку гаворка ідзе пра падвышэньне акцызу на піва прыкладна ў 3 разы. Новыя стаўкі акцызаў плянуецца ўстанавіць ужо ў чэрвені. Беларускае піва ў выніку росту акцызаў можа падаражэць на 18,3%.