Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь прымушаюць з 1 траўня прыпыніць пастаўкі сухога малака ў Расею


Як паведамляецца ў сумесным прэс-рэлізе міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі і расейскага Нацыянальнага саюзу вытворцаў малака (Саюзмалако), дамоўленасць аб гэтым была дасягнута на сумеснай нарадзе ў Менску.

На ёй былі выпрацаваны "правілы гульні" вытворцаў малака дзвюх краін на рынку Мытнага саюзу. Пра гэта паведамляе агенцтва “Интерфакс-Запад”.

Абмежаванне паставак сухога малака накіравана на "захаваньне стабільнасьці малочнага рынку Мытнага саюзу". "Пастаўкі будуць адноўленыя па ўзаемнай згодзе", - удакладняецца ў прэс-рэлізе.

Паводле дадзеных расейскага боку, вытворчасьць сырога малака ў РФ у летнія месяцы ўзрастае на 30%, адпаведна расьце і вытворчасьць сухога малака. Як правіла, яго асноўны аб'ём – да 80% (132 тыс. тон) - выпрацоўваецца ў вясеньне-летні пэрыяд, які лічыцца сэзонам "вялікага малака".

У сувязі з гэтым “Саюзмалако” лічыць мэтазгодным перанос паставак малочнай прадукцыі зь Беларусі, перш за ўсё сухога малака, на асеньне-зімовы пэрыяд.

Згодна з зацверджаным паміж Расеяй і Беларусьсю балянсам гандлю, у гэтым годзе аб'ём паставак беларускага сухога малака ў РФ вызначаны ў 85 тыс. тон (65 тыс. тон – сухое абястлушчанае і 20 тыс. тон – сухое цэльнае малако).

Усяго ў Расеі вырабляецца каля 165 тыс. тон сухога абястлушчанага і сухога суцэльнага малака на 24,5-27,2 млрд. Рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG