Нацыянальны банк Беларусі з 15 красавіка прыпыніў продаж каштоўных мэталаў у мерных зьлітках (золата, срэбра, плятына) за беларускія рублі, паведамляе Інтэрфакс-Захад.
На сайце Нацбанку кошт іх продажу для фізычных ды юрыдычных асобаў і банкаў ўстаноўлены толькі ў далярах ЗША. Кошт зваротнага выкупу мерных зьліткаў устаноўлены ў беларускіх рублях.
Паводле дадзеных Нацбанку, аб'ём продажу залатых мерных зьліткаў у I квартале 2011 году вырас у 4 разы ў параўнаньні з I кварталам 2010 году і склаў 680,338 кг.
Экспэрты мяркуюць, што рэзкі рост попыту на золата выкліканы недахопам валюты для канвэртаваньня рублёвых сродкаў, якія насельніцтва акумулюе ў апошні час, здымаючы рублёвыя ўклады і атрымліваючы спажывецкія крэдыты ў нацыянальнай валюце на хвалі дэвальвацыйных чаканьняў.