Як выжываюць людзі ва ўмовах крызісу і як ўлада выкарыстоўвае прапаганду, каб супакоіць насельніцтва?
Продаж імпартнай бытавой тэхнікі скарачаецца. Самым вялікім попытам цяпер карыстаецца выраб і рамонт ювэлірных рэчаў.
Ён таксама абверг дапушчэньні, нібыта краіна найбліжэйшым часам можа перайсьці на расейскі рубель у якасьці адзінай валюты “Саюзнай дзяржавы”
Бабруйская абутковая фабрыка на мяжы банкруцтва. Яе работнікі атрымліваюць мізэрныя заробкі, а найбольш кваліфікаваныя звальняюцца.
У Беларусі ў студзені 2009 году спажывецкія кошты вырасьлі на 4,1%. Узровень студзеньскай інфляцыі зьяўляецца абсалютным рэкордам.
Экспэртная супольнасьць, якая працуе з Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі Беларусі, сёньня прадставіла сваё бачаньне антыкрызісных захадаў дзеля бясьпекі краіны, якія, на думку аўтараў, здольныя нэўтралізаваць сацыяльныя і вытворчыя шокі.
Выдавецкая галіна адчувае на сабе наступствы эканамічнага крызісу. Падвышаюцца кошты на паперу для кнігавыданьня і рэклямнай прадукцыі, парушаецца графік паставак высакаякасных кампанэнтаў зь Фінляндыі, дзе крызіс прымусіў камбінаты прыпыніць працу.
Беларусь сёлета павялічыць экспарт прадуктаў харчаваньня ў Іран. Пра гэта са спасылкай на іранскую арганізацыю разьвіцьця гандлю перадае агенцтва Іrna.
Сёньня на Менскім аўтамабільным заводзе чарговы афіцыйны дзень прастою. Такім чынам прадпрыемства змагаецца з затаварваньнем складоў.
3% апытаных лічаць, што крызісу ў Беларусі ня будзе. 2/3 апытаных думаю, што ўзровень іхнага жыцьця будзе пагаршацца.
Зьмяншэньне колькасьці аўтобусных рэйсаў у Расею і Ўкраіну, а таксама замоваў на экскурсійныя выправы па Беларусі — гэта праблемы, зь якімі ўжо сутыкнуліся прыватныя турыстычныя фірмы Магілёўшчыны.
У Беларусі адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі ў 2008 годзе склала $4410,9 млн, павялічыўшыся ў параўнаньні з 2007 годам на $1574,6 млн, або на 55,5%.
Спыненьне вытворчасьці, вымушаныя адпачынкі, частковая занятасьць. Ці ёсьць выйсьце з крызісу, якому аналітыкі прадракаюць яшчэ большае паглыбленьне?
Усё даўжэйшыя прастоі прадпрыемстваў, згортваньне экспартных праграмаў, недахоп абаротных сродкаў імкліва зьядаюць прыбыткі.
Паводле магілёўскага аблвыканкаму, у 2008 годзе іх сярэдні памер не перавышаў восемсот тысяч рублёў. На 22 прадпрыемствах рэгіёну людзі атрымлівалі толькі па 400 тысяч.
У пераважнай большасьці за свае замовы з рэклямнымі фірмамі не разьлічваюцца дзяржаўныя прадпрыемствы. Наагул, колькасьць замоваў на вонкавую рэкляму ў новым годзе зьнізілася больш як на 30% .
У студзені 2009 году Менскі трактарны завод зьнізіў вытворчасьць трактароў і машынаў амаль на 50%.
Міжнародны валютны фонд выпрацаваў рэкамэндацыі для банкаў Беларусі.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) прагназуе значнае падзеньне тэмпаў росту ВУП Беларусі ў 2009 годзе і рост інфляцыі.
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі заявіў, што цэны на жыльлё ў Беларусі павінны зьнізіцца прыкладна на 10%.
У Гомелі абласная інспэкцыя па падатках і зборах выявіла звыш 200 гараджанаў, якія нелегальна аказвалі будаўнічыя паслугі жыхарам абласнога цэнтру.
Менскі аўтамабільны завод перайшоў на скарочаны працоўны тыдзень. Менскі мотавелазавод пасьля амаль двухмесячнага прастою пакуль не аднавіў працу.
У Мазыры эканамічны крызіс спрычыніўся да стратнай працы 13 прамысловых прадпрыемстваў. У іх ліку — ААТ “Мазырдрэў”, мэблевая фабрыка, трыкатажная фабрыка “Славянка”, прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Мазырскія малочныя прадукты”.
Затаваранасьць складоў застаецца асноўнай праблемай магілёўскіх экспартных прадпрыемстваў.
Расейскі рубель у бліжэйшыя гады ня стане адзінай валютай для саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, - заявіў намесьнік дзяржсакратара гэтага ўтварэньня Васіль Хрол.
Ад сёньняшняга дня Нацыянальны банк Беларусі пачынае штодзённы маніторынг сытуацыі на ўнутраным валютным рынку.
“Навошта ж нам працаваць на склад, мы змушаныя прымаць рашэньні, каб захаваць абаротныя сродкі. Крызіс усё роўна ідзе, хацелі б мы гэтага ці не хацелі.”
Ад 5 лютага банкі павінны падаваць у Нацбанк інфармацыю аб памеры сумы чыстых адкрытых валютных пазыцыяў банку па кожнай замежнай валюце.
За выказанае меркаваньне ў мэдыях прадпрымальніцу Галіну Бабіцкую пазбавілі гандлёвага месца. <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />
З 2 лютага “Беларусбанк” зьнізіў працэнтныя стаўкі па крэдытах у беларускіх рублях на будаўніцтва жытла для грамадзянаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў.
Дзяржаўны доўг Беларусі за мінулы год вырас амаль на 60%. Тэмпы росту запазычанасьці пагражаюць ператварыць Беларусь у залежную ад крэдытораў краіну.
Буйныя прамысловыя прадпрыемствы Менску ў сувязі з эканамічным крызісам церпяць ад затаварваньня заводзкіх складоў і зьніжэньня заробкаў працаўнікоў.
Добрускі завод “Малочныя прадукты” дэмантуюць як нерэнтабэльны. Каля сотні масларобаў фактычна выкінутыя на вуліцу.
Дрэваапрацоўчая галіна на Гарадзеншчыне цярпіць ад дэвальвацыі рубля й спаду цэнаў на сваю прадукцыю ў заходніх краінах.
На 1 студзеня запазычанасьць склала 3 мільярды 718 мільёнаў даляраў ЗША.
Сур’ёзна пашкуматаўшы прамысловы сэктар, сусьветны крызіс абрынуўся на сфэру высокіх тэхналёгіяў. Істотна цярпяць рэзыдэнты Парку высокіх тэхналёгіяў (ПВТ), які беларускія ўлады пазыцыянуюць як беларускую “Крэмніевую даліну”. Звальняюцца лішнія людзі, згортваюцца праграмы падтрымкі супрацоўнікаў, перад пагрозай застацца на галодным пайку апынуліся шматлікія праграмісты — замежныя партнэры адмаўляюцца ад кантрактных абавязкаў.
Спыненьне вытворчасьці, беспрацоўе, вымушаныя адпачынкі, ліквідацыя кацельні ва ўмовах дваццаціградусных маразоў — праявы крызысу, пра якія паведамляюць з рэгіёнаў нашы карэспандэнты.
1 лютага ў Беларусі пачаў дзейнічаць заяўны прынцып дзяржаўнай рэгістрацыі ўсіх суб'ектаў гаспадараньня. Эканаміст Міхась Залескі ўпэўнены, што бізнэсоўцы не пабягуць рэгістравацца. І тлумачыць, чаму:
Беларускія прадпрыемствы ў Вэнэсуэле скарачаюць здабычу нафты і адкладаюць выведку новых яе радовішчаў, прыпыненыя кантракты па будаўніцтве газаправодаў.
Як эканамічны крызіс адбіваецца на рынку нерухомасьці ў Беларусі? На гэтую тэму наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі гутарыць з агентам па нерухомасьці Тацянай Сьнітко.
Намесьнік старшыні АГП эканаміст Яраслаў Раманчук выйшаў зь міжведамаснай камісіі па краінавым маркетынгу, абвінаваціўшы ўлады ў адсутнасьці сапраўднага жаданьня весьці дыялёг з апазыцыяй. Умовы, на якіх апазыцыянэры згодныя ўдзельнічаць у такім дыялёгу, нагадаў уладзе Анатоль Лябедзька.
Нацыянальны банк Беларусі ўсталяваў афіцыйны курс валют на заўтра, 3 лютага. Курс даляра ЗША вызначаны ў памеры 2783 рублі.
У Беларусі больш за 9 тысяч балот, і менавіта таму краіна атрымала зайздросны статус “лёгкіх Эўропы”. Але балотам пагражае асушэньне.
Зь 1 лютага ў Беларусі ўводзіцца заяўны прынцып дзяржаўнай рэгістрацыі ўсіх суб'ектаў гаспадараньня, за выключэньнем банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый.
У сьвініне Белавескага мясакамбінату, што месьціцца непадалёк ад Высокага ў Камянецкім раёне, расейцы знайшлі даксіцыклін.
Наступствы сусьветнага крызісу ўсё больш адчуваюцца ў беларускім сэктары эканомікі: днямі ці не ўпершыню афіцыйна абвешчана пра неабходнасьць скарачэньня людзкога “балясту”.
Расейскі прэм'ер Уладзімір Пуцін паведаміў пра гэта пасьля сустрэчы ў Маскве зь беларускім прэм'ерам Сяргеем Сідорскім.
“Цяпер у судох на кантролі знаходзіцца 60 спраў аб банкруцтве, цягам году іх можа зьявіцца болей”, — сказаў старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду Віктар Камянкоў.
Эканаміст Аляксандар Чубрык: “Нацбанк першапачаткова выбраў няправільную стратэгію валютнай палітыкі на гэты год. І ідэя кошыка валют проста правалілася.”
Загрузіць яшчэ