“Прамыслоўцам хацелася б яшчэ на 20% дэвальваваць валюту. Але гэтага ня будзе, бо мы народу паабяцалі” – заявіў Лукашэнка.
Ён таксама абверг дапушчэньні, нібыта краіна найбліжэйшым часам можа перайсьці на расейскі рубель у якасьці адзінай валюты “Саюзнай дзяржавы”. “Вось кажуць, што Лукашэнка ўводзіць адзіны рубель. Наш рубель быў, ёсьць і пакуль будзе” – заявіў прэзыдэнт Беларусі.