Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хрол: саюзнай валюты пакуль ня будзе


Расейскі рубель у бліжэйшыя гады ня стане адзінай валютай для саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, - заявіў намесьнік дзяржсакратара гэтага ўтварэньня Васіль Хрол.


Агенцтва “РИА Новости” цытуе саюзнага чыноўніка:

“Можа быць, праз тры, пяць ці два гады кіраўнікі нашых дзяржаваў прыйдуць да пазыцыі, што расейскі рубель ці яшчэ нейкую валюту трэба зрабіць адзіным плацежным сродкам. Сёньня гаворкі пра гэта няма”.

Раней інфармацыю расейскіх СМІ пра магчымы пераход Беларусі на расейскі рубель у якасьці адзінай валюты абверглі міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў і першая намесьніца кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальля Пяткевіч.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG