Бабруйскі завод машынабудаваньня ня можа цалкам разьлічыцца са сваімі працаўнікамі за студзень. А на Гарадзеншчыне некаторыя прадпрыемствы змушаны разьлічвацца бартэрам за камунальныя паслугі.
Андрэй Кабякоў заявіў, што беларускі бок зацікаўлены разьвіваць інвэстыцыйнае супрацоўніцтва з Польшчай.
На шэрагу аб’ектаў скарочаны працоўны тыдзень, пачасьціліся затрымкі з выплатай заробкаў, цалкам ці часткова згорнутыя экспартныя пастаўкі.
На Менскім аўтазаводзе абвяргаюць інфармацыю, распаўсюджаную ў сеціве, пра тое, што завод бліжэйшым часам спыняецца на тыдзень.
Паводле прэзыдэнцкага ўказу адменена дэкляраваньне крыніцаў сродкаў пры ажыцьцяўленьні буйных зьдзелак. Права патрабаваць дэклярацыю даецца толькі падатковым органам. Што за гэтым стаіць?
Дванаццаць тысяч чалавек на Магілёўшчыне знаходзяцца ў вымушаных адпачынках альбо працуюць ва ўмовах няпоўнай занятасьці. Гэта каля трох працэнтаў эканамічна актыўнага насельніцтва рэгіёну.
Указам ад 1 красавіка спрашчаецца мэханізм правядзеньня зьнешнегандлёвых апэрацый і кантролю над імі. Наколькі своечасовы гэты ўказ, калі ва ўсім сьвеце інвэстыцыйная дзейнасьць згортваецца?
Ваўкавыскі ліцейны завод у сувязі з эканамічным крызісам страціў практычна ўсе экспартныя пастаўкі й спрабуе утрымацца выключна на ўнутраных заказах.
У Беларусі адменена дэкляраваньне фізычнымі асобамі крыніц грашовых сродкаў пры ажыцьцяўленьні буйных зьдзелак.
На Лідзкай абутковай фабрыцы рыхтуюцца да пераходу на чатырохдзённы працоўны тыдзень. Асабліва адчувальна крызіс закрануў абутковае прадпрыемства пасьля дэвальвацыі беларускага рубля.
Усе асноўныя вытворчыя цэхі Салігорскага завода жалезабэтонных канструкцый адключаны цяпер ад ацяпленьня з кацельні. На працоўных месцах тэмпэратура амаль такая ж, як на вуліцы.
У адміністрацыі прадпрыемства выпадак з работнікамі прадзільнага цэху не камэнтуюць. Ня кажуць тут і пра эканамічны стан прадпрыемства.
Экспэрты і палітыкі гавораць пра крызіс запазычанасьці краінаў Усходняй Эўропы перад Заходняй, які можа яшчэ больш паглыбіць эканамічныя праблемы кантынэнту.
Беларускае машынабудаваньне ў паласе зацяжнога фінансава-эканамічнага крызісу.
Нерэалізаваныя запасы сухога малака павялічыліся сёлета ажно ў 10 разоў.
Урад заяўляе пра 4% росту ВУП. Разам з тым запасы гатовай прадукцыі павялічыліся на 20%.
У студзені аб’ём вытворчасьці прамысловай прадукцыі прадпрыемствамі Менску зьнізіўся на 5,5% у параўнаньні са студзенем мінулага году.
Службы занятасьці насельніцтва ў рэгіёнах рэгіструюць цяпер большую колькасьць зваротаў беспрацоўных зь ліку нядаўніх гастарбайтэраў.
Наступствы сусьветнага фінансавага крызісу ўсё больш адчувальныя для буйных прадпрыемстваў Менску.
Працоўныя МАЗу пацьвярджаюць, што працуюць 3-4 дні. /img/icon-video.gif
Як выжываюць беларусы ва ўмовах крызісу і як улады выкарыстоўваюць афіцыйную прапаганду, каб супакоіць насельніцтва?
Сёньня ў Вільні пачынаецца трохбаковая працоўная сустрэча міністраў замежных справаў Літвы, Беларусі і Ўкраіны.
“Кошт новага жытла, якое будзе ўзводзіцца ў Беларусі, у сакавіку зьменшыцца на 5-6%”. Пра гэта сёньня заявіў міністар архітэктуры і будаўніцтва Аляксандар Селязьнёў.
У некаторых рэгіёнах на няпоўны працоўны дзень пераходзяць прадпрыемствы, якія выпускаюць тавары для хатняга ўжытку. Расьце напружанасьць на рынку працы. Новыя адрасы крызісу называюць карэспандэнты “Свабоды”.
Урад Беларусі пастанавіў зьменшыць у сярэднім на дзесяць працэнтаў закупныя цэны на малако. Так спадзяюцца забясьпечыць яго далейшы экспарт прынамсі ў Расею. Вытворцы кажуць, што ў такіх умовах будуць працаваць задарма.
Беларускія прадпрыемствы цярпяць і ад крызісу ў Расеі, і ад зьніжэньня попыту у сваёй краіне.
Працягваецца дэвальвацыя беларускага рубля. За месяц і два тыдні ў параўнаньні да даляра ён упаў на 150 пунктаў.
Як выжываюць людзі ва ўмовах крызісу і як ўлада выкарыстоўвае прапаганду, каб супакоіць насельніцтва?
Продаж імпартнай бытавой тэхнікі скарачаецца. Самым вялікім попытам цяпер карыстаецца выраб і рамонт ювэлірных рэчаў.
Ён таксама абверг дапушчэньні, нібыта краіна найбліжэйшым часам можа перайсьці на расейскі рубель у якасьці адзінай валюты “Саюзнай дзяржавы”
Бабруйская абутковая фабрыка на мяжы банкруцтва. Яе работнікі атрымліваюць мізэрныя заробкі, а найбольш кваліфікаваныя звальняюцца.
У Беларусі ў студзені 2009 году спажывецкія кошты вырасьлі на 4,1%. Узровень студзеньскай інфляцыі зьяўляецца абсалютным рэкордам.
Экспэртная супольнасьць, якая працуе з Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі Беларусі, сёньня прадставіла сваё бачаньне антыкрызісных захадаў дзеля бясьпекі краіны, якія, на думку аўтараў, здольныя нэўтралізаваць сацыяльныя і вытворчыя шокі.
Выдавецкая галіна адчувае на сабе наступствы эканамічнага крызісу. Падвышаюцца кошты на паперу для кнігавыданьня і рэклямнай прадукцыі, парушаецца графік паставак высакаякасных кампанэнтаў зь Фінляндыі, дзе крызіс прымусіў камбінаты прыпыніць працу.
Беларусь сёлета павялічыць экспарт прадуктаў харчаваньня ў Іран. Пра гэта са спасылкай на іранскую арганізацыю разьвіцьця гандлю перадае агенцтва Іrna.
Сёньня на Менскім аўтамабільным заводзе чарговы афіцыйны дзень прастою. Такім чынам прадпрыемства змагаецца з затаварваньнем складоў.
3% апытаных лічаць, што крызісу ў Беларусі ня будзе. 2/3 апытаных думаю, што ўзровень іхнага жыцьця будзе пагаршацца.
Зьмяншэньне колькасьці аўтобусных рэйсаў у Расею і Ўкраіну, а таксама замоваў на экскурсійныя выправы па Беларусі — гэта праблемы, зь якімі ўжо сутыкнуліся прыватныя турыстычныя фірмы Магілёўшчыны.
У Беларусі адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі ў 2008 годзе склала $4410,9 млн, павялічыўшыся ў параўнаньні з 2007 годам на $1574,6 млн, або на 55,5%.
Спыненьне вытворчасьці, вымушаныя адпачынкі, частковая занятасьць. Ці ёсьць выйсьце з крызісу, якому аналітыкі прадракаюць яшчэ большае паглыбленьне?
Усё даўжэйшыя прастоі прадпрыемстваў, згортваньне экспартных праграмаў, недахоп абаротных сродкаў імкліва зьядаюць прыбыткі.
Паводле магілёўскага аблвыканкаму, у 2008 годзе іх сярэдні памер не перавышаў восемсот тысяч рублёў. На 22 прадпрыемствах рэгіёну людзі атрымлівалі толькі па 400 тысяч.
У пераважнай большасьці за свае замовы з рэклямнымі фірмамі не разьлічваюцца дзяржаўныя прадпрыемствы. Наагул, колькасьць замоваў на вонкавую рэкляму ў новым годзе зьнізілася больш як на 30% .
У студзені 2009 году Менскі трактарны завод зьнізіў вытворчасьць трактароў і машынаў амаль на 50%.
Міжнародны валютны фонд выпрацаваў рэкамэндацыі для банкаў Беларусі.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) прагназуе значнае падзеньне тэмпаў росту ВУП Беларусі ў 2009 годзе і рост інфляцыі.
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі заявіў, што цэны на жыльлё ў Беларусі павінны зьнізіцца прыкладна на 10%.
У Гомелі абласная інспэкцыя па падатках і зборах выявіла звыш 200 гараджанаў, якія нелегальна аказвалі будаўнічыя паслугі жыхарам абласнога цэнтру.
Менскі аўтамабільны завод перайшоў на скарочаны працоўны тыдзень. Менскі мотавелазавод пасьля амаль двухмесячнага прастою пакуль не аднавіў працу.
Загрузіць яшчэ