У студзені 2009 году тэмп росту прамысловай вытворчасьці ў Беларусі склаў 101,2%. Рост ВУП у студзені на ўзроўні 104,2% дасягнуты за кошт станоўчых вынікаў работы ў аграпрамысловым сэктары, будаўніцтве, на спажывецкім рынку і ў сфэры паслуг. Пра гэта даклаў прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку.
Эканамічная сытуацыя на зьнешніх рынках пакуль што не дасягнула ўстойлівай раўнаважнай кропкі і таму адмоўна адбілася на выніках студзеня 2009 года.
У першую чаргу гэта датычыцца машынабудаўнічых прадпрыемстваў. Гэта галіна ў найбольшай ступені рэагуе на спад у эканоміках суседніх дзяржаў. Што датычыцца беларускіх прадпрыемстваў, то іх страты за мінулыя 4-5 месяцаў былі на ўзроўні 30% па аб'ёму рэалізацыі як на замежным, так і на ўнутраным рынку. У гэтай сытуацыі ключавую ролю павінна адыграць стымуляваньне ўнутранага попыту, а таксама прыняцьце захадаў па ўтрыманьню зьнешніх рынкаў збыту, - паведамляе БелТА.
Найважнейшай задачай цяпер зьяўляецца вырашэньне праблемы неплацяжоў з нашым асноўным гандлёвым партнэрам - Расійскай Фэдэрацыяй. Скарачэньне аб'ёму ўзаемных разьлікаў прыводзіць да зьніжэньня таварнага патоку, нарастаньню ў прадпрыемстваў запасаў гатовай прадукцыі, скарачэньню абаротных сродкаў, - адзначыў Сяргей Сідорскі. Прэм'ер-міністар таксама нагадаў, што пачалася работа па рэалізацыі Пляну сумесных дзеяньняў з Расіяй па мінімізацыі наступстваў фінансавага крызісу. Плянам прадугледжана падрыхтоўка прапаноў па прадстаўленьні суб'ектам гаспадараньня роўных умоў доступу да мер дзяржаўнай падтрымкі, уключаючы доступ да дзяржаўных закупак і льготных крэдытных рэсурсаў.
Тым часам Інтэрфаксу ў Белстаце паведамілі, што запасы гатовай прадукцыі на 1 лютага ў прамысловасьці склалі амаль 6 трыльёнаў рублёў (5968 мільярдаў), павялічыўшыся за студзень на адзін трыльён, альбо на 20,4%.
На 1 лютага аб’ём складзкіх запасаў склаў 84,6 %, хаця па выніках мінулага году гэтая лічба складала 61,1%.