Цягам месяца МТЗ выпусьціў 3.000 трактароў і машын, паведамілі БелаПАН у плянава-эканамічным аддзеле прадпрыемства.
Аб'ём прамысловай вытворчасьці за першы месяц гэтага год склаў 188 млрд. 917 млн. рублёў – у супастаўных цэнах на 29,3% менш, чым за аналягічны пэрыяд 2008-га.
Спэцыялісты прадпрыемства падзеньне вытворчасьці зьвязваюць зь фінансавым крызісам і звужэньнем рынкаў збыту.
Даведка. Мінскі трактарны завод заснаваны ў 1946 годзе. Аб'ём выпуску прадукцыі складае 8—10% сусьветнага рынку колавых трактароў. Прадпрыемства знаходзіцца ў дзесятцы найбуйнейшых сусьветных вытворцаў гэтай тэхнікі.