Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэфіцыт зьнешняга гандлю вырас у 1,5 разы


У Беларусі адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі ў 2008 годзе склала $4410,9 млн, павялічыўшыся ў параўнаньні з 2007 годам на $1574,6 млн, або на 55,5%, паведаміў віцэ-прэм'ер ураду Беларусі Андрэй Кабякоў, выступаючы ў суботу на паседжаньні Савета міністраў.


"Па папярэдніх дадзеных, адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі ў 2008 годзе склала $4410,9 млн і перавысіла на $1574,6 млн узровень 2007 году", - цытуе словы Кабякова Інтэрфакс.

Прагноз ураду па адмоўным сальда зьнешняга гандлю прадугледжваў яго абмежаваньне ў 2008 годзе ў межах $1,4-1,42 млрд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG