Беларуская схільнасьць (ці нясхільнасьць) да чытаньня кніг — ня нейкая ўнікальная ў рэгіёне і сьвеце. Нават у рэгіёне гэта ня так — некаторыя суседзі чытаюць больш, іншыя — менш. А вось у чым напэўна палягае ўнікальнасьць, дык гэта ў выбары чытаньня. Паводле дасьледаваньня Інстытуту сацыялёгіі НАН РБ, чытаюць кнігі 49%, пры гэтым беларускую літаратуру чытаюць толькі 12%.